Дэнхалм Эліят

брытанскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дэнхалм Мітчэл Эліят (англ.: Denholm Mitchell Elliott; 31 мая 1922 — 6 кастрычніка 1992) — брытанскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, лаўрэат прэміі BAFTA.

Хуткія факты Дэнхалм Эліят, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Лондане ў сям’і Ніны Мітчэл і Майлза Лэймена Фара Эліята. Атрымаў адукацыю ў Malvern College, акцёрскаму майстэрству навучаўся ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва.

У гады Другой сусветнай вайны ён уступіў у шэрагі Каралеўскіх ВПС Вялікабрытаніі і служыў радыстам і стралком у 76 Эскадрыллі пад камандаваннем Леанарда Чэшыра. У ноч на 24 верасня 1942 года яго бамбавік Handley Page Halifax, які ўдзельнічаў у паветраным рэйдзе на нямецкія падлодкі, быў збіты і зваліўся ў Паўночнае мора непадалёк ад Зільта. Эліят і два іншыя члены экіпажа выжылі. Апошнія гады вайны ён правёў у лагеры для ваеннапалонных у Сілезіі, падчас знаходжання ў якім арганізаваў аматарскі драмгурток пад назвай No Name Players.

Пасля вайны Эліят выступаў у тэатрах лонданскага Вест-Энда ў спектаклях The Guinea Pig (1946) і Venus Observed (1950), дзе яго партнёрам быў Лоўрэнс Аліўе. У 1950 годзе ён дэбютаваў на Брадвеі ў п’есе Ring Round the Moon, а яго кінакар’ера пачалася ў 1949 годзе з удзелу ў карціне «Дарагі містэр Прохак». Далей былі ролі ў фільмах такіх рэжысёраў, як Дэвід Лін («Гукавы бар’ер»), Льюіс Майлстоўн («Тыя, якія вырашацца»), Льюіс Гілберт («Элфі»), прарывам жа для яго стала праца ў кінастужцы Клайва Донера «Толькі лепшае»[5]. На працягу 1970-1980-х гг. яго ролі ў фільмах „Лялечны дом“, „Святы Джэк“ і „Індыяна Джонс: У пошуках страчанага каўчэга“ былі адзначаны намінацыямі на прэмію Брытанскай кінаакадэміі, а затым ён тры гады запар атрымоўваў узнагароды BAFTA за найлепшае выкананне роляў другога плана ў карцінах месцамі» (1984), «Прыватная імпрэза» (1985) і «Абарона дзяржавы» (1986). На працягу сваёй кар’еры ў кінематографе і на тэлебачанні Эліат згуляў больш чым у 120 фільмах і серыялах. У 1988 годзе за дасягненні ў акцёрскай дзейнасці Дэнхалм Эліят быў узнагароджаны ордэнам Брытанскай імперыі.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads