Вялікі Лондан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікі Лонданmap
Remove ads

Вялікі Лондан (англ.: Greater London) — адміністрацыйная адзінка ў Англіі, звычайна таксама вядомая як Лондан. Складаецца з 32 раёнаў (лонданскіх бора) і Лонданскага Сіці. Быў утвораны ў 1965 годзе з Лонданскага графства і частак іншых суседніх графстваў. Сама назва Вялікі Лондан у розных значэннях існавала да ўтварэння цяперашняй адміністрацыйнай адзінкі.

Хуткія факты Вялікі Лондан англ.: Greater London, Статус ...

З 1994 года (пад назвай Лондан) таксама з'яўляецца адным з дзевяці рэгіёнаў Англіі і пасля адзінкай першага ўзроўню ў рамках Наменклатуры тэрытарыяльных адзінак для мэт статыстыкі Еўрапейскага Саюза.

Энцыклапедыя Брытаніка вызначае Вялікі Лондан як метрапальнае графства[2], хоць афіцыйна ён гэтага статусу не мае.

Сіці мае асобы палітычны статус і ўзначальваецца лорд-мэрам Лонданскага Сіці. Манарх пакідае за сабой права на стварэнне Лейтэнанцкай камісіі з функцыямі лорд-лейтэнанта.

Remove ads

Гісторыя

Лондан падзелены на Сіці і нашмат буйнейшы Вялікі Лондан. Гэты падзел існуе, паколькі пасля таго, як Лондан вырас і паглынуў шэраг суседніх населеных пунктаў, некалькі праведзеных адміністрацыйных рэформаў не змаглі аб'яднаць Сіці з астатняй сталіцай, і яго ўнікальная палітычная структура захавалася да нашых дзён. Пашырэнне Лондана працягнулася, розныя дамоўленасці, якія прымаюцца з 1855 года, дазволілі яму рэгуляваць усё большую і большую плошчу, пакуль у 1965 годзе не была створана новая адміністрацыйная адзінка — Вялікі Лондан.

Тэрмін Вялікі Лондан выкарыстоўваўся і да 1965 года, пазначаючы тэрыторыю, якая супадала з гарадскім паліцэйскім дыстрыктам (напрыклад, у перапісе 1901 года),[3] гарадскім водным саветам (ухвалена саветам лонданскага графства ў мэтах статыстыкі),[4] лонданскай тэрыторыяй пасажырскага транспарту і плошчай, вызначанай генеральным рэгістратарам як агламерацыя Вялікага Лондана.[5] Паміж 1913 і 1916 гадамі была распрацавана Праграма магістраляў Вялікага Лондана.[6] Самай ранняй формай новай адміністрацыйнай адзінкі быў План рэгіёна Вялікі Лондан, распрацаваны ў 1927 годзе. Тады па плане рэгіён уключаў 4810 км2 і ў ім пражывала 9 мільёнаў чалавек.[4]

Афіцыйнае стварэнне Вялікага Лондана

Вялікі Лондан утвораны ў 1965 годзе шляхам аб'яднання адміністрацыйнага графства Лондан, горада-графства Лонданскі Сіці, большай часткі адміністрацыйнага графства Мідлсекс і частак адміністрацыйных графстваў Кент, Сурэй, Эсэкс і Хартфардшыр у адну асобую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку.

Remove ads

Геаграфія

Самы маленькі па плошчы рэгіён Англіі, займае тэрыторыю 1572 км2 і мяжуе на поўначы з рэгіёнам Усходняя Англія, на поўдні з рэгіёнам Паўднёва-Усходняя Англія.

Гарадскія агламерацыі

На тэрыторыі рэгіёна Вялікі Лондан размешчана асноўная частка найбуйнейшай у Англіі гарадской агламерацыі Вялікі Лондан, у якой, паводле даных міністэрства статыстыкі ад 2012 года, пражывае 8 308 400 чалавек [7].

Дэмаграфія

На тэрыторыі Вялікага Лондана паводле даных 2012 года пражывае 8 308 400 чалавек (другое месца сярод рэгіёнаў), пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 5285,24 чал./км².

Палітыка і адміністрацыйная прылада

Thumb
Адміністрацыя Вялікага Лондана размяшчаецца ў London City Hall
Лагатып адміністрацыі Вялікага Лондана

Улада і мясцовае самакіраванне

Адміністрацыя Вялікага Лондана (Greater London Authority) створана 3 ліпеня 2000 года (замест скасаванага ў 1986 годзе Савета Вялікага Лондана) і забяспечвае падтрымку ў працы Мэру Лондана і яго камандзе, а таксама Лонданская асамблеі ў прадстаўленні інтарэсаў жыхароў Лондана. У адрозненне ад выбарнай пасады Мэра і выбарнай Асамблеі, Адміністрацыя Вялікага Лондана з'яўляецца органам, які дзейнічае ўвесь час[8].

Мэр Лондана выбіраецца жыхарамі Вялікага Лондана шляхам прамога галасавання. 6 мая 2008 года другім Мэрам Лондана стаў Барыс Джонсан, які нарадзіўся ў 1964 годзе ў Нью-Ёрку (ЗША), член кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі[9].

Асамблея Лондана складаецца з 25 членаў:

  • 14 членаў Асамблеі — па адным ад кожнай з 14 выбарчых акруг Вялікага Лондана
  • 11 членаў Асамблеі — ад кожнай з партый, прапарцыйна набраным галасам ва ўсялонданскім галасаванні, партыя павінна набраць не менш за 5 % галасоў

У выніку апошніх выбараў, 12 членаў Асамблеі — прадстаўнікі лейбарысцкай партыі[10]

Раёны Лондана

Вялікі Лондан складаецца з 32 адміністрацыйных адзінак, званых бора (у спісе са 2 па 33) і цырыманіяльнага графства Лонданскі Сіці (першае ў спісе). 12 бора і Сіці ўтвараюць Унутраны Лондан (англ.: Inner London), астатнія 20 — Знешні Лондан (англ.: Outer London). Сіці не з'яўляецца бора, гэта адміністрацыйная адзінка з асобым статусам «Sui generis».

У спісе ў дужках пазначаны даныя пра насельніцтва паводле перапісу 2011 года[11].

  1. Лонданскі Сіці (7 375)
    (не з'яўляецца бора)
  2. Вэстмінстэр (219 600)
  3. Кенсінгтон і Чэлсі (158 300)
  4. Хамерсміт і Фулем (182 400)
  5. Уондсуэрт (307 700)
  6. Ламбет (304 500)
  7. Саўтуарк (288 700)
  8. Таўэр-Хамлетс (256 000)
  9. Хакні (247 200)
  10. Іслінгтан (206 300)
  11. Камдэн (220 100)
  12. Брэнт (312 200)
  13. Ілінг (339 300)
  14. Хаўнслау (254 900)
  15. Рычманд-эпон-Тэмс (187 500)
  16. Кінгстан-эпон-Тэмс (160 400)
  1. Мертан (200 500)
  2. Сатан (191 100)
  3. Кройдан (364 800)
  4. Бромлі (310 600)
  5. Луішам (276 900)
  6. Грынвіч (255 500)
  7. Бекслі (232 800)
  8. Хаверынг (237 900)
  9. Баркінг і Дагенем (187 000)
  10. Рэдбрыдж (281 400)
  11. Ньюэм (310 500)
  12. Уолтэм-Форэст (259 700)
  13. Харынгей (255 500)
  14. Энфілд (313 900)
  15. Барнет (357 500)
  16. Харау (240 500)
  17. Хілінгдан (275 500)
ThumbСіціВэстмінстэрУондсуэртЛамбетСаўтуаркІслінгтанКамдэнБрэнтІлінгХаўнслауКінгстан-эпон-ТэмсМертанСатанКройданБромліЛуішамГрынвічБексліРэдбрыджХарынгіЭнфілдБарнетХарауХілінгдан
Раёны Лондана

Статус Сіці:

  • Лонданскі Сіці кіруецца мясцовым саветам[12] і ўзначальваецца мэрам з часу не пазней як 1189 года, калі першым вядомым нам Лорд-мэрам Лонданскага Сіці (тады яшчэ проста Мэрам Лондана) стаў Генры Фітц-Эйлуін (Henry Fitz-Ailwin de Londonestone)[13].
  • Вэстмінстэрскі Сіці ў сучасных сваіх межах кіруецца мясцовым саветам і ўзначальваецца Лорд-Мэрам Вэстмінстэра з 1965 года[14].

Цырыманіяльныя функцыі

Цырыманіяльныя функцыі ў рэгіёне падзелены паміж двума цырыманіяльнымі графствамі — Вялікі Лондан і Лонданскі Сіці. Прадстаўнікамі манарха ў гэтых цырыманіяльных графствах з'яўляюцца Лорд-лейтэнант Вялікага Лондана[15] і Яе Вялікасці Лейтэнанцкая камісія ў Лонданскім Сіці, якую ўзначальвае Лорд-мэр Лонданскага Сіці[16][17].

Remove ads

Гарады-пабрацімы

Больш інфармацыі Краіна, горад ...

Гл. таксама

  • Спіс участкаў асаблівага навуковага значэння Вялікага Лондана

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads