Дэніел Робертс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэніел Робертс
Remove ads

Дэніел Робертс (англ.: Daniel Roberts; нар. 13 лістапада 1997, Хэмптан, Джорджыя) — амерыканскі лёгкаатлет, спецыялізуецца ў бегу з бар’ерамі. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў бегу на 110 метраў з бар’ерамі. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года.

Хуткія факты Дэніел Робертс, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Дэніел Робертс — спартсмен, які спаборнічае ў дысцыплінах 60 метраў з бар’ерамі, 110 метраў з бар’ерамі, 60 метраў, 100 метраў.

Робертс скончыў сярэднюю школу Хэмптана ў 2016 годзе. Увосень 2015 года атрымаў траўму калена гуляючы ў амерыканскі футбол. Пасля гэтага пачаў насіць доўгія калготкі, хаваючы шнары ад аперацыі.

У Дэніела Робертса вялікая спартыўная сям’я: яго браты гуляюць у футбол NCAA, а сястра Алісія Робертс таксама займалася лёгкай атлетыкай і гуляла ў валейбол NCAA.

У 2021 годзе Дэніел прыняў удзел у летніх алімпійскіх гульнях, якія праходзілі ў Токіа. У бегу на 110 метраў з бар’ерамі ён бег у першым паўфінале і не змог кваліфікавацца ў фінал, яму не хапіла адной секунды.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, амерыканскі атлет, у бегу з бар’ерамі на 110 метраў, з вынікам 13,09 секунды стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету.

Remove ads

Зноскі

  1. Daniel Roberts // World Athletics database Праверана 24 лістапада 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54960205'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads