Кентукійскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кентукійскі ўніверсітэт (англ.: University of Kentucky) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лексінгтан у штаце Кентукі.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1865 годзе Джонам Браянам Боўманам як сельскагаспадарчы і механічны каледж, універсітэт сёння з'яўляецца ўстановай адукацыі з найбольшай колькасцю студэнтаў у штаце.
Установа ўключае 16 каледжаў, аспірантуру, 93 праграмы бакалаўрыяту, 99 магістарскіх праграм, 66 доктарскіх праграм і 4 прафесійныя праграмы.
Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, універсітэт выдаткаваў 393 мільёны долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2018 годзе, што ставіць яго на 63-е месца ў ЗША.
Двое выпускнікоў універсітэта атрымалі Нобелеўскія прэміі.
Remove ads
Структура
- Каледж сельскай гаспадаркі, харчавання і навакольнага асяроддзя, заснаваны ў 1908 годзе
- Каледж мастацтваў і навук, заснаваны ў 1908 годзе
- Каледж бізнесу і эканомікі, заснаваны ў 1925 годзе
- Каледж камунікацый і інфармацыі, заснаваны ў 1976 годзе
- Каледж стаматалогіі, заснаваны ў 1962 годзе
- Каледж дызайну, заснаваны ў 1964 годзе
- Каледж адукацыі, заснаваны ў 1923 годзе
- Каледж інжынерыі, заснаваны ў 1918 годзе
- Каледж прыгожых мастацтваў, заснаваны ў 1976 годзе
- Каледж медыцынскіх навук, заснаваны ў 1966 годзе
- Каледж правазнаўства, заснаваны ў 1908 годзе
- Каледж медыцыны, заснаваны ў 1954 годзе
- Каледж медсястрынства, заснаваны ў 1956 годзе
- Каледж фармацыі, заснаваны ў 1947 годзе
- Каледж грамадскага здароўя, заснаваны ў 2004 годзе
- Каледж сацыяльнай працы, заснаваны ў 1968 годзе
- Вышэйшая школа, заснавана ў 1912 годзе
- Школа дзяржаўнай палітыкі і адміністравання
- Школа дыпламатыі і міжнароднай камерцыі
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads