Дэні Уэлбек
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэніэл Ніі Тэкі Менса Уэлбек (англ.: Daniel Nii Tackie Mensah Welbeck; нар. 26 лістапада 1990, Манчэстэр, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Англіі. З-за росту і стылю гульні яго часцяком параўноўваюць з такімі форвардамі, як Эмануэль Адэбаёр і Нванква Кану.
Remove ads
Кар’ера
Клубная
Уэлбек нарадзіўся ў Манчэстэры ў сям’і эмігрантаў з Ганы. Яшчэ ў шасцігадовым узросце ён быў заўважаны скаўтамі «Манчэстэр Юнайтэд»[2]. У сезоне 2005/06 перайшоў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд». Яго дэбютны матч за моладзевы склад «Юнайтэд» адбыўся 8 красавіка 2006 года ў матчы моладзевага чэмпіянату супраць «Сандэрленда». У наступным матчы ён выйшаў на замену, а ў астатніх двух гульнях сезону заставаўся на лаўцы запасных. Уэлбек выступаў на высокім узроўні, незважаючы на тое, што быў адным з самых маладых ігракоў у складзе.
Сезон 2007/08 ён пачаў у моладзевай камандзе, але неўзабаве быў пераведзены ў рэзервовую каманду «Манчэстэр Юнайтэд», дзе, у асноўным, выходзіў на замену. Затым, у студзені 2008 года, ён быў выкліканы разам з камандай у Саудаўскую Аравію, каб згуляць у развітальным матчы Самі аль-Джабера з клуба «Аль-Хіляль». У матчы, які адбыўся 21 студзеня 2008 года, Уэлбек выйшаў на замену Андэрсану на 65-й хвіліне.
25 студзеня 2008 года сэр Алекс Фергюсан паведаміў, што Уэлбек атрымае сталы нумар у асноўнай камандзе на сезон 2008/09. 9 лютага 2008 года на перадматчавай канферэнцыі перад гульнёй супраць «Манчэстэр Сіці» Фергюсан сказаў, што Уэлбек будзе ўключаны ў склад на матч, але дэбютаваць у Дэні не атрымалася. Дэбют за асноўны склад адбыўся 23 верасня 2008 года, калі Дэні выйшаў на поле ў стартавым складзе на матч трэцяга раўнда Кубка лігі супраць «Мідлсбра». 11 снежня 2009 года Дэні падпісаў новы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» да чэрвеня 2013 года[3].
2 верасня 2014 года Уэлбек далучыўся да лонданскага «Арсенала», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт з кананірамі за 16 млн фунтаў стэрлінгаў[4]. Пераход адбыўся пасля таго, як у «Манчэстэр Юнайтэд» прыйшоў калумбійскі нападнік Радамель Фалькаа, што значна ўзмацніла канкурэнцыю паміж ігракамі атакі ў клубе.
У чэрвені 2019 года «Арсенал» абвясціў аб зыходзе Уэлбека з каманды па заканчэнні кантракта[5].
У жніўні 2019 года перайшоў ва «Уотфард»[6], які па выніках сезона 2019/20 страціў месца ў Прэм’ер-лізе. У кастрычніку 2020 года разарваў кантракт з «Уотфардам» і неўзабаве стаў іграком «Брайтан энд Хоўв Альбіён»[7].
Міжнародная
За асноўную зборную Англіі Дэні дэбютаваў 29 сакавіка 2011 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ганы. Першы гол за зборную забіў у пятай гульні ў браму зборнай Бельгіі.
Remove ads
Дасягненні
Манчэстэр Юнайтэд
- Чэмпіён Англіі: 2013
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2009
- Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2011, 2013
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008
«Арсенал»:
- Уладальнік Кубка Англіі (2): 2015, 2017
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2017
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads