ФК Дэпартыва Ла-Карунья

іспанскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Дэпартыва» (ісп.: Real Club Deportivo de La Coruña) ― іспанскі футбольны клуб з горада Ла-Карунья з аўтаномнай супольнасці Галісія. Заснаваны ў 1906 годзе. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Рыясор», што ўмяшчае 32 660 гледачоў.

Хуткія факты Дэпартыва Ла-Карунья, Поўная назва ...

Пераможца чэмпіянату Іспаніі (2000) і яшчэ пяць разоў фінішаваў другім (1950, 1994, 1995, 2001 і 2002). Двойчы выйграваў Кубак Іспаніі і тройчы Суперкубак. Пяць разоў прымалі ўдзел у Лізе чэмпіёнаў і столькі ж разоў у Кубку УЕФА. Да правядзення чэмпіянату Іспаніі клуб шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Галісіі (1927, 1928, 1931, 1933, 1937, 1940).

Галоўным праціўнікам клуба з’яўляецца іншая каманда з Галісіі — «Сельта» з Віга. Традыцыйна гуляе ў бела-сініх паласатых кашулях і сініх шортах і гетрах.

Remove ads

Гісторыя

У 1902 годзе Хасэ Марыя Абала вярнуўся дадому ў Ла-Карунью пасля навучання ў Англіі, дзе ён пазнаёміўся з гульнёй у футбол. У 1904 годзе ён разам з сябрамі сабралі каманду, якую назвалі «Карунья» (ісп.: Coruña). Гульня ў горадзе стала больш папулярнай, калі ў прэстыжнай гімназіі горада Sala Calvet футбол быў уведзены ў праграму навучання.

У снежні 1906 года вучні гімназіі згаданай вышэй стварылі сваю ўласную каманду, якую назвалі Club Deportivo da Sala Calvet. Праз два з паловай гады клуб атрымаў статус каралеўскага ад Альфонса XIII і з гэтага часу існуе цяперашні назва каманды Real Club Deportivo de A Coruña.

Remove ads

Дасягненні

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads