Вярхоўны Савет Беларусі
найвышэйшы пастаянна дзеючы прадстаўнічы й заканадаўчы орган дзяржаўнай улады From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы пастаянна дзеючы прадстаўнічы і заканадаўчы орган дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь у 1991—1996. Валодаў вяршэнствам і паўнатой заканадаўчай улады і ажыццяўляў яе ад імя народа ў межах і формах, вызначаных Канстытуцыяй і законамі РБ.
Старшыні Вярхоўнага Савета:
- Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч (в.а. да 9.9.1991 — 26.1.1994)
- Вячаслаў Мікалаевіч Кузняцоў (в.а. 26.1.1994 — 28.1.1994)
- Мечыслаў Іванавіч Грыб (28.1.1994 — 6.1.1996)
- Сямен Георгіевіч Шарэцкі (10.1.1996 — 27.11.1996)
Складаўся з адной палаты (260 дэпутатаў). Дэпутаты выбіраліся грамадзянамі краіны на аснове ўсеагульнага выбарчага права тэрмінам на 5 гадоў (першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які з’яўляўся прадстаўнічым і заканадаўчым органам саюзнай рэспублікі да набыцця ёю самастойнасці, адбыліся ў 1938). Парадак дзейнасці ВС, яго органаў і дэпутатаў вызначаўся Канстытуцыяй 1994, законам «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь», а таксама Рэгламентам Вярхоўнага Савета. Для арганізацыі работы Вярхоўнага Савета выбіраліся Старшыня, яго намеснікі, ствараліся камісіі.
Штогод праводзіліся веснавая і асенняя сесіі, пры неабходнасці — спецыяльныя і нечарговыя пасяджэнні. Да кампетэнцыі Вярхоўнага Савета належала прыняцце Канстытуцыі і ўнясенне ў яе змяненняў і дапаўненняў, прыняцце законаў і пастаноў, кантроль за іх выкананнем, назначэнне чарговых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, правядзенне рэспубліканскіх рэферэндумаў, вызначэнне асноўных кірункаў унутранай і міжнароднай палітыкі Рэспублікі Беларусь, іншыя пытанні.
Выдаваў «Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь».
Дзейнасць Вярхоўнага Савета спынена 27 лістапада 1996 года ў выніку праведзенага рэферэндума і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), паводле якой функцыі былога вышэйшага прадстаўнічага органа адышлі да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Палата Прадстаўнікоў, створаная па выніках правядзення рэферэндуму 1996 года не была прызнана міжнароднай супольнасцю ў якасці беларускага парламента. Да 2000 года — тэрміну, калі скончыліся паўнамоцтвы Вярхоўнага савета 13-га склікання, менавіта ён быў прадстаўлены ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
Remove ads
Паўнамоцтвы
Да кампетэнцыі Вярхоўнага Савета належалі:
- прыняцце і змена Канстытуцыі;
- прыняцце законаў і пастаноў, кантроль за іх выкананнем;
- тлумачэнне Канстытуцыі і законаў;
- прызначэнне рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбараў Прэзідэнта, дэпутатаў Вярхоўнага Савета і мясцовых Саветаў;
- фарміраванне асноўных органаў судовай і фінансавай улады;
- зацвярджэнне рэспубліканскага бюджэту і справаздачы аб яго выкананні;
- устанаўленне падаткаў і збораў, кантроль за грашовай эмісіяй;
- ратыфікацыя і дэнансацыя міжнародных дамоў;
- прыняцце рашэнняў аб амністыі, аб'яўленне вайны і заключэнне міру;
- вызначэнне ўнутранай і знешняй палітыкі, ваеннай дактрыны, адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання;
- устанаўленне дзяржаўных узнагарод, званняў і класных чыноў;
- роспуск мясцовых Саветаў дэпутатаў у выпадку парушэння імі заканадаўства.
Вярхоўны Савет таксама мог вырашаць іншыя пытанні ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
Галасаванне на пасяджэннях адбывалася асабіста кожным дэпутатам. Законы і пастановы лічыліся прынятымі, калі за іх прагаласавала большасць выбраных дэпутатаў. Прынятыя законы накіроўваліся на подпіс Прэзідэнту ў дзесяцідзённы тэрмін.
З ліку дэпутатаў выбіраліся Старшыня Вярхоўнага Савета, Першы намеснік і намеснікі Старшыні. Таксама ўтвараліся пастаянныя камісіі і іншыя органы, якія займаліся падрыхтоўкай законапраектаў, папярэднім разглядам пытанняў і кантролем за выкананнем законаў. Пры неабходнасці маглі стварацца следчыя, рэвізійныя і іншыя часовыя камісіі.
Remove ads
Літаратура
- Г.А. Маслыка. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 396. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года.
Remove ads
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads