Дэў (армянская міфалогія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дэў (арм.: դև) — у армянскай міфалогіі добры ці злы дух[1]. Апісваецца ў міфах, легендах і казках як волат з велізарнай галавой на плячах і вачамі памерам з гліняныя збаны ці талеркі (некаторыя дэвы — аднавокія), што спалучалі часам у сваім вобразе і рысы жывёл[2]. Дэў можа быць як добрым, так і злым — усе дэвы падзяляюцца на белых і чорных, прытым колер не заўсёды адпавядае характару (г.зн. белы можа быць і злым, а чорны — добрым). У легендах чараўнікі былі здольныя прымусіць дэва ўсяліцца ў цела чалавека[3].

З добрых дэваў вядомыя аралезы і урваканы, са злых — алы, айсы, чывалы і вішапы. Такія духі, як хадж, ставяцца да людзей нейтральна ў міфалогіі. Аблічча кожнага дэва адрозніваецца — прыкладам, пайрыкі прымаюць аблічча як прыгожых жанчын, так і асліх, якія жывуць у развалінах[2].

У казцы Аванеса Туманяна «Райская кветка» дэў з'яўляецца вартавым райскай кветкі.

Remove ads

Зноскі

  1. Tashjian, Virginia A. (ed.) (2007). The Flower of Paradise and Other Armenian Tales. Marshall, Bonnie C. (trans.). Libraries Unlimited. pp. 27. ISBN 9781591583677. {{cite book}}: |first= мае агульную назву (даведка)
  2. K. Ishkol Kerovpian: Mythologie der vorchristlichen Armenier. In: Hans Wilhelm Haussig (Hrsg.): Götter und Mythen der kaukasischen und iranischen Völker (= Wörterbuch der Mythologie. Abteilung 1: Die alten Kulturvölker. Band 4). Klett-Cotta, Stuttgart 1986, ISBN 3-12-909840-2, S. 109
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads