Ева Ворша Ланзіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Е́ва Во́рша Ла́нзіна, нямецкі варыянт — Ева-Урсула Лангэ (в.-луж.: Jěwa Wórša Lanzyna, ням.: Eva-Ursula Lange; нар. 11 верасня 1928, вёска Дзельня-Кіна, каля Баўтцэна, Германія) — лужыцкая мастачка і графік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 11 верасня 1928 года ў лужыцкай вёсцы Дзельня-Кіна ў ваколіцах горада Будзішына. Пасля заканчэння сярэдняй школы з 1945 па 1948 год вучылася выяўленчаму мастацтву ў Гёрліцы. З 1950 года вучылася ў школе выяўленчых мастацтваў у Празе і з 1951 года па 1956 год — у Вышэйшай школе графікі і выяўленчых мастацтваў у Лейпцыгу. З 1956 па 1958 год працавала ілюстратарам. З 1958 па 1968 год працавала мастаком у выдавецтве «Домавіна». З 1962 года працавала вольным мастаком.
У 1974 годзе ўдзельнічала разам з лужыцкімі мастакамі Мерчынам Новакам-Нехарньскім і Янам Букам у VII з’ездзе Таварыства мастакоў ГДР у Карл-Маркс-Штаце.
У 2003 годзе ў гонар яе 75-годдзя Таварыства лужыцкіх мастакоў арганізавала ў палацы Нешвіца персанальную выстаўку і фестываль. У верасні 2008 года ў гонар 80-гадовага юбілею мастачкі ў Сербскім музеі ў Котбусе была арганізавана выстаўка, прысвечаная мастачцы пад назвай «Sonderausstellung Weltsprache Wendisch — Schrifttum, Kunst».
Remove ads
Творы
- Скульптурная кампазіцыя Евы Ланзінай, прысвечаная стварэнню «Домавіны». Знаходзіцца ў скверы каля Сацыяльнага дома ў горадзе Хойерсверда.
Узнагароды
- Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1984).
Зноскі
- Eva-Ursula Lange // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- https://www.sz-trauer.de/traueranzeige/eva-ursula-lange/57980861 Праверана 26 снежня 2020.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads