Мерчын Новак-Нехарньскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мерчын Новак-Нехарньскі
Remove ads

Ме́рчын Но́вак-Не́харньскі, сапраўднае прозвішча — Нойман (в.-луж.: Měrćin Nowak-Njechorński, ням.: Martin Neumann; 13 чэрвеня 1900, вёска Нехарнь каля Будзішына, Саксонія, Германія — 6 ліпеня 1990, Нехарнь, Германія) — лужыцкі пісьменнік, журналіст і мастак.

Хуткія факты Мерчын Новак-Нехарньскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Родны дом

Нарадзіўся 13 ліпеня 1900 года ў лужыцкай вёсцы Нехарнь (Нехерн). Скончыў сярэднюю школу ў вёсцы Ворцынь (Вуршэн), пасля чаго навучаўся жывапісу. У 1919 годзе ў Гёрліцэ была арганізавана яго першая мастацкая выстава. З 1920 года навучаўся ў Лейпцыгу ў Вышэйшай школе графікі і выяўленчых мастацтваў. З 1921 па 1923 год навучаўся ў дрэздэнскай Вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў. Падчас навучання займаўся мастацкай рэканструкцыяй славянскай міфалогіі. З 1923 года навучаўся ў Празе, з 1927 па 1929 год — у варшаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.

Пасля заканчэння навучання вярнуўся ў Будзішын, дзе з 1929 года стаў рэдактарам лужыцкай газеты «Serbske Nowiny». У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў пакінуў працу ў рэдакцыі. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне. Пасля заканчэння вайны вярнуўся з амерыканскага палону і стаў працаваць з 1947 года ў рэдакцыі газеты «Nowa doba» (пазней гэтай газеце было вернута даваеннае найменне «Serbske Nowiny»). З 1950 года па 1969 год быў галоўным рэдактарам літаратурнага лужыцкага часопіса «Rozhlad». Быў членам адной з камісій саюзнага кіравання «Домавіны».

У 1958 годзе змяніў нямецкую прозвішча Нойман на аналагічную лужыцкую версію Новак, дадаўшы сабе псеўданім Нехарньскі ад назвы роднай вёскі Нехарнь.

У 1969 годзе выйшаў на пенсію і стаў займацца жывапісам і пісьменніцкай дзейнасцю, жывучы ў роднай вёсцы Нехарнь. У 1974 годзе ўдзельнічаў разам з лужыцкімі мастакамі Евай Воршай Ланзінай і Янам Букам на VII з’ездзе Таварыства мастакоў ГДР у Карл-Маркс-Штаце.

Памёр 6 ліпеня 1990 года ў роднай вёсцы Нехарнь.

Remove ads

Сачыненні

  • Ruskie byliny, Praha, 1927;
  • Po serbskich pućach, Budyšín, 1936,
  • Wusaty Krjepjel a druhe bajki, Budyšín, 1950;
  • Wuknimy dolnoserbski. Krótki kurs delnjoserbšćiny za hornjołužiskich Serbow, Budyšín, 1952;
  • Zapiski Bobaka, Budyšín, 1952;
  • Serbski Wšudźebył, Budyšín, 1954;
  • Mišter Krabat, Budyšín, 1954;
  • Kołowokoło Błotow, Budyšín, 1957;
  • Bołharske podlěćo, Budyšín, 1958;
  • Wot wčerawša na jutřiše, Budyšín, 1960;
  • Molerjo, spěwarjo, podróżnicy, Budyšín, 1961;
  • Pod Pamirom a za Kaukazom, Budyšín, 1961;
  • Baćon a žaby a druhe bajki, Budyšín, 1967.
Remove ads

Узнагароды

  • Ордэн «За заслугі перад Айчынай» — двойчы;
  • Ордэн «Зорка дружбы народаў»;
  • Нацыянальная прэмія ГДР;
  • Лаўрэат літаратурная прэмія арганізацыі «Домавіны»;
  • Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1959);

Памяць

  • У вёсцы Нехарнь дзейнічае музей, прысвечаны Мерчыну Новак-Нехарньскаму.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
  2. Martin Nowak-Neumann // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812'></a>
  3. abART Праверана 1 красавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107456632'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads