Юрый Караль Хадкевіч

(1646—1691) абозны вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрый Караль Хадкевіч
Remove ads

Юрый Караль Хадкевіч (2 жніўня 1646, м. Блудзень — 1691) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Абозны вялікі літоўскі (з 1678), палкоўнік каралеўскі, стараста блудзенскі[4].

Хуткія факты Юрый Караль Хадкевіч, 9-ы абозны вялікі літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і герба «Касцеша» Ераніма Хадкевіча (1621—1650) і Ізабелы Трызнай (1625—1696).

Пасля бацькі атрымаў ва ўладанне староства Блудзенскае.

Падпісаў абранне Яна III Сабескага і пад яго камандаваннем ваяваў у шматлікіх бітвах супраць туркаў.

На сейме 1678 года прызначаны дапаможнікам пастаянным пры каралі.

У 1685 годзе Юрый Караль Хадкевіч пабраўся шлюбам з Марыянай Нарушэвіч (1662—1725), дачкой падканцлера вялікага літоўскага Аляксандра Крыштафа Нарушэвіча.

Быў паслом ад Троцкага павета на Гарадзенскім сойме ў 1688 годзе, ад Мазырскага павета на сойме ў Варшаве ў тым жа годзе.

Юрый Караль Хадкевіч памёр у 1691 годзе і пахаваны ў манастыры найсвяцейшае дзевы Марыі ў Супраслі[5].

Remove ads

Зноскі

  1. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 207. — 377 с.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q124661538'></a>
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 392. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11713056'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q134300399'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads