Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
павет у складзе Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мазы́рскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіеўскага, пазней Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — Мазыр.
У Мазырскі павет уваходзіла тэрыторыя Мазырскага гродавага і Бчыцкага (Пціцкага) старостваў (дзяржаўных валасцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Найбольш значныя мястэчкі — Капаткевічы, Каралін, Лельчыцы, Ленін, Нароўля, Петрыкаў, Скрыгалаў[1]
Самымі заможнымі і ўплывовымі шляхецкімі родамі рэгіянальнай эліты Мазырскага павета ў XVIII ст., якія займалі самыя важныя земскія пасады, валодалі буйнымі маёнткамі і трымалі пажыццёва староствы, былі Яленскія, Аскеркі, Абуховічы, Богушы, Жудры, Кеневічы, Лянкевічы, Прыборы.
Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету вялікае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 56%[2].
Remove ads
Зноскі
- Насевіч В. Мазырскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 261. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads