Ежы Папялушка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ежы Папялушка
Remove ads

Ежы Папялушка (польск.: Jerzy Popiełuszko; 14 верасня 1947, Акопы, гміна Сухаволя, Падляскае ваяводства — 19 кастрычніка 1984, каля Улацлаўка) — польскі каталіцкі святар беларускага паходжання, звязаны з «Салідарнасцю», капелан рабочых, быў забіты функцыянерамі Службы Бяспекі (СБ). Блаславёны.

Хуткія факты Ежы Папялушка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1947 годзе ў беларускай сям’і, скончыў духоўную семінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе быў пасвечаны на святара кардыналам Стэфанам Вышынскім. Падчас забастовак у 1980 годзе займаўся душпастырскай апекай у асяроддзі працаўнікоў Варшавы (спавядаў, правіў літургіі падчас страйку ў Гуце-Варшава).

Лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі «Салідарнасць». Публічна крытыкаваў камуністычную ўладу, адкрыта выступаў у абарону правоў чалавека і захавання ідэалаў «Салідарнасці» (літургіі за Бацькаўшчыну ў парафіі Св. Станіслава Косткі ў Варшаве падчас ваеннага становішча). 19 кастрычніка 1984 года ксёндз Папялушка быў выкрадзены функцыянерамі СБ, жорстка закатаваны і ўтоплены ў Вісле.

Сёння яго магіла знаходзіцца ля касцёлу Св. Станіслава Косткі ў варшаўскім раёне Жалібож.

Remove ads

Памяць

Працэс беатыфікацыі ксяндза Папялушкі афіцыйна пачаўся 8 лютага 1997 года ў касцёле Св. Станіслава Косткі, а дыяцэзіяльны этап працэсу скончыўся дакладна чатыры гады пазней. Затым з 3 мая 2001 года пачалася праца Кангрэгацыі па справах кананізацыі, якая ў 2002 годзе выдала пастанову пра сапраўднасць працэсу. 19 снежня 2009 года быў аб’яўлены дэкрэт Папы Рымскага Бенедыкта XVI пра яго пакутніцтва[5]. Беатыфікацыю прызначылі на 6 чэрвеня 2010 года ў Варшаве.

Фільмы пра Папялушку знялі: ў 1988 годзе Агнешка Голанд — «To Kill a Priest» («Забіць святара») і ў 2009 годзе Рафал Вячынскі — «Popiełuszko. Wolność jest w nas» («Папялушка. Свабода ўнутры нас»).

13 кастрычніка 2009 года быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла [6]. У 2009 годзе, на 25-аю гадавіну смерці святара, Польская Пошта выпусціла марку 1,55 злотага з яго выявай[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Jerzy Popiełuszko // GCatholic.org — 1997.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q25932135'></a>
  2. Schäfer J. Jerzy Popieluszko // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q296584'></a>
  3. Jerzy Popiełuszko // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  4. Ewa K. Czaczkowska, Jan Paweł II i ks. Jerzy na ołtarze w 2010 r.(недаступная спасылка) // rp.pl, 21.12.2009 (польск.)
  5. Znaczki wprowadzone do obiegu w okresie: 30.09 — 31.12 2009r.: Архівавана 8 сакавіка 2010. // poczta-polska.pl (польск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads