Вісла

рака ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Вісла
Remove ads

Ві́сла (польск.: Wisła) — самая вялікая рака Польшчы.

Хуткія факты Вісла, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва Вісла з індаеўрапейскага *ṷeis- / ṷis- «цячы».

З гэтага ж кораня таксама літоўскае viešmuo «ручай», ад якога літоўскія рачныя назвы Vieša, Viešmuo, латышская Viesīte[1], а на тэрыторыі цяперашняй Беларусі з ім звязаныя гідронімы Вісяты, Віхра, Віхолка[2][3][4].

Нямецкая назва Віслы мяркуецца запазычаннем з мовы паўднёвых прусаў: прабалцк. *Vīs-tl-ā > пруск. Vīs-kl-ā > Vīkslā > ням. Weichsel[5].

Дакладнейшая за індаеўрапейскую этнічная атрыбуцыя назвы Вісла на сёння не адольная. Назва можа быць кельцкай, славянскай, балцкай з паходжання. Адзначаецца прысутнасць балцкіх гідронімаў на працягу цячэння Віслы[6].

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня 1068 км, плошча басейна 198,5 тыс. км². Пачынаецца ў Заходніх Карпатах, упадае ў Гданьскі і Віслінскі залівы Балтыйскага мора.

Галоўныя прытокі: Дунаец, Віслока, Буг, Вепш, Сан (справа), Піліца, Брда (злева).

У вярхоўях Вісла — бурны горны паток; ніжэй за горад Кракаў, прыняўшы шэраг прытокаў з Карпат, робіцца мнагаводнай (шырыня русла каля ўпадзення Дунайца 200 м, ніжэй Сана 600—1000 м). У сярэднім і ніжнім цячэнні — тыповая раўнінная рака, цячэ па шырокай, месцамі тэрасаванай даліне.

Рэчышча на значным працягу звілістае, месцамі падзяляецца на рукавы і пратокі, вызначаецца няўстойлівасцю, шматлікімі мелямі і перакатамі.

Ад г. Торунь берагі штучна замацаваныя ад размываў. За 50 км ад мора Вісла падзяляецца на рукавы (Ногат, Мёртвая Вісла і інш.), утвараючы вялізную дэльту (Жулавы). Частка дэльты, якая ляжыць ніжэй ўзроўню мора, засцерагаецца дамбамі.

Жыўленне мяшанае. Разліў вясной ад раставання снегу, летнія паводкі ад дажджоў у Карпатах. Сярэднегадавы расход вады каля Варшавы 600 м³/с, у нізоях — 1090 м³/с. Каля г. Улацлавак ГЭС.

Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Злучана прытокамі і каналамі з рэкамі Дняпро, Одра, Нёман. На Вісле — гарады Кракаў, Варшава, Плоцк, Торунь, Улацлавак, Тчэў; у дэльце Гданьск. У 1918-26 і 1939 годзе на рацэ дзейнічала Віслінская флатылія ВМФ Польшчы (базіравалася ў г. Торунь).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads