Елізавета Крысціна Браўншвейг-Вольфенбютэльская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Елізавета Крысціна Браўншвайг-Вольфенбютэльская (ням.: Elisabeth Christine von Braunschweig-Wolfenbüttel; 28 жніўня 1691, Браўншвайг — 21 снежня 1750, Вена) — прынцэса Браўншвайга-Вольфенбютэля, жонка імператара Карла VI і тытулярная імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі. Маці эрцгерцагіні Марыі Тэрэзіі.
Прынцэса Елізавета Крысціна была першым дзіцем у сям’і герцага Людвіга Рудольфа Браўншвайг-Вольфенбютэльскага і яго жонкі Крысціны Луізы Этынгенскай.
Дзед Елізаветы Крысціны Антон Ульрых Браўншвайг-Вольфенбютэльскі здолеў умовіцца з імператрыцай Амаліяй Вільгельмінай Браўншвайг-Люнебургской пра заручыны сваёй 13-гадовай унучкі з Карлам. Выгадаваная ў пратэстанцкім веравызнанні нявеста некаторы час супрацівілася вяселлю, не жадаючы прымаць каталіцтва, але затым здалася і перайшла ў каталіцтва 1 мая 1707 года ў Бамбергу.
У 1708 годзе маладыя ажаніліся ў Барселоне. У 1711 годзе памёр імператар Іосіф I. Карл, які не бачыў у Елізаветы Крысціны якіх-небудзь здольнасцей у палітычных справах, тым не менш пакінуў жонку намесніцай у Іспаніі, а сам адправіўся ў Вену каранавацца імператарам. Елізавета Крысціна пакінула Іспанію ў 1713 годзе.
Адзіны і доўгачаканы сын Карла і Елізаветы Крысціны Леапольд Іаган памёр неўзабаве пасля нараджэння. З чатырох дзяцей Елізаветы Крысціны дажылі да сталага ўзросту толькі двое. Дачка Марыя Ганна памерла пры родах. Праз выжылую дачку Марыю Тэрэзію Елізавета Крысціна з’яўляецца родапачынальніцай галіны Габсбургаў-Латарынгскіх. Пахавана ў Імператарскім магільным склепе ў Вене.
Дачка Марыя Тэрэзія таксама не дазваляла маці ўдзельнічаць у кіраванні, хоць і паважала яе. Аднак Елізавеце Крысціне атрымалася арганізаваць шлюб сваёй пляменніцы Елізаветы Крысціны Браўншвайгскай з каралём Прусіі Фрыдрыхам II і свайго пляменніка Антона Ульрыха Браўншвайгскага з Ганнай Леапольдаўнай.
Remove ads
Нашчадкі
- Леапольд Іаган (1716—1716), эрцгерцаг Аўстрыйскі
- Марыя Тэрэзія (1717—1780), эрцгерцагіня Аўстрыі, каралева Венгрыі і Багеміі, у шлюбе з Францам I Стэфанам Латарынгскім
- Марыя Ганна (1718—1744), эрцгерцагіня Аўстрыйская, у шлюбе з Карлам Аляксандрам Латарынгскім
- Марыя Амалія (1724—1730), эрцгерцагіня Аўстрыйская
Зноскі
- Lundy D. R. Elisabeth Christine Prinzessin von Braunschweig-Wolfenbüttel // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Elisabeth Christine von Braunschweig // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 6. — S. 175.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #122035143 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads