Елісей Лаўрышаўскі
праваслаўны святы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Елісей Лаўрышаўскі (? — ноч на 23 кастрычніка каля 1250) — праваслаўны святы.
Паводле Жыція, сын князя Трайдзеня і займаў высокае месца пры двары вялікага князя літоўскага Міндоўга. Стаўшы хрысціянінам, ён пакінуў двор і адышоў у пустынь, дзе яго знайшоў нейкі праваслаўны манах, разам з якім Елісей заснаваў Лаўрышаўскі манастыр. Сярод братоў манастыра быў і князь Войшалк.
Елісей забіты сваім выхаванцам, юнаком-служкай у ноч на 23 кастрычніка каля 1250 года. Пасля забойства мошчы прападобнага ўслаўлены як цудадзейныя.
Remove ads
Кананізацыя
У 1505 годзе татары спусташалі ваколіцы Наваградка, наблізіліся да Лаўрышаўскага манастыра і ім падалося, што манастырскі двор запоўнены конніцай, татары адступілі. Гэта цуд, напэўна, быў грунтам для кананізацыі прападобнага Елісея мітрапалітам Іосіфам Солтанам на саборы, які адбыўся ў Вільні(?) ў 1514 годзе.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
