Прападобны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прападобны
Remove ads

Прападобны[1] (стар.-грэч.: ὅσιος) — адмысловы разрад (лік) святых, якія дагадзілі Богу манаскім подзвігам[2]. Іншымі словамі, прападобныя -- святыя з манахаў, якія малітвай, пастом і працай імкнуліся быць падобным да Ісуса Хрыста[3] і лічацца ўдалымі ў гэтым прыпадабненні.

Thumb
Лік прападобных (фрагмент іконы «Страшны суд»). Ноўгарад, 1540-я

Пры іншых відах хрысціянскага подзвігу, як лічаць, таксама адбываецца прыпадабненне Хрысту -- мучанікі, роўнаапостальныя, свяціцелі, праведныя — кожны ў сваёй меры выканаў запаведзь пра імкненне да богападабенства[3]. Але менавіта манаскае жыццё лічаць найбольш напружаным памкненнем да Бога[3], таму толькі манахаў, якія шануюцца Царквой, залічаюць да прападобных[3].

Remove ads

Перыяд ганенняў

Ужо ў перыяд ганенняў з'явіліся людзі, якія вялі аскетычны лад жыцця, але асаблівага шанавання такога віду подзвігу ў тыя часы яшчэ не было. Выпадкі праслаўлення такіх падзвіжнікаў былі звязаны не з іх манаскім подзвігам, а з іх смерцю за Хрыста. У наш час тых, хто спалучаў аскетычны і мучаніцкі подзвігі, называюць прападобнамучанікамі. Сярод прападобнамучанікаў, якія пацярпелі ў перыяд ганенняў на хрысціян у Рымскай імперыі, можна згадаць Яўгенію Рымскую, якая пацярпела ў 262 годзе.

Remove ads

Першыя прападобныя

Thumb
Ікона Св. Антонія Вялікага (XVI стагоддзе)

Першымі прападобнымі ў хрысціянскай царкве, праслаўленымі менавіта за манаскі подзвіг, сталі егіпецкія і палесцінскія манахі-пустэльнікі:

  • Павел Фівейскі, які пражыў у пустыні 91 год († 341 год)[4];
  • Пахомій Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам манаства супольнага жыцця († каля 348 года)[5];
  • Антоній Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам пустэльніцкага манаства († 356 год)[6];
  • Іларыён Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам палесцінскага манаства († 371 ці 372 год)[7].
Thumb
Прападобная Марыя Егіпецкая, ікона
Thumb
Прападобны Сімяон Стоўпнік, ікона, 1465

Пасля манаства пачало распаўсюджвацца і ў іншыя краіны, і ў Егіпце, Палесціне і іншых краінах праславілася вялікае мноства прападобных. Сярод іх можна згадаць

  • Яфрэма Сірына, стваральніка знакамітай малітвы («Госпадзе і Уладару жыцця майго…»), якая часцей за ўсё чытаецца на Вялікі пост († каля 373—379 гг.)[8];
  • Сімяона Стоўпніка, сірыйскага заснавальніка новай формы аскезы — стоўпніцтва († 459 год)[9];
  • Марыю Егіпецкую, бяспрыкладнае жыціе якой чытаецца ў праваслаўных храмах на ютрані ў чацвер пятага тыдня Вялікага посту[10];
  • Саву Асвячонага, заснавальніка Лаўры Савы Асвячонага († 532 год)[11]);
  • Іаана Лесвічніка, ігумена Сінайскага, стваральніка «Лесвіцы» — знакамітага кіраўніцтва па арганізацыі духоўнага жыцця для манахаў, і не толькі для іх[12];
  • і вялікае мноства іншых.

Дзякуючы дзейнасці гэтых і тысяч іншых падзвіжнікаў набожнасці манаства распаўсюдзілася па ўсім хрысціянскім свеце.

Remove ads

Прападобныя на Русі

Thumb
Прападобныя Феадосій і Антоній Пячэрскія
Thumb
Прападобны Майсей Вугрын

Заснаванне манаства

На Русь манаства прыйшло праз Святую Гару Афон, дзе атрымаў пострыг Антоній Пячэрскі. Ён і Феадосій Пячэрскі сталі першымі прападобнымі Рускай царквы, заснавальнікамі Кіева-Пячэрскай лаўры. Хоць яны не былі, у поўным сэнсе слова, першымі манахамі на Русі, менавіта іх шануюць як айцоў старажытнарускага манаства.

Сярод манахаў заснаванага імі манастыра ў ліку прападобных былі ўслаўлены

  • Мікалай Святоша, першы князь-манах на Русі;
  • Прохар Лебяднік, які не еў ніякага хлеба, акрамя прыгатаванага з сабранай ім лебяды;
  • лекар-бяссрэбранік Агапіт;
  • Іаан Шматпакутны, шмат пацярпеў ад спакус цела;
  • пустэльнікі Ісаакій і Мікіта, якія сталі ахвярамі д'ябальскага зману, але пазней дасягнулі святасці;
  • Майсей Вугрын, гэта значыць венгр, шмат пацярпеў у польскім палоне ад любоўных дамаганняў знатнай удавы;
  • Ефрасіння Полацкая, манашка і і ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца;
  • і іншыя (гл. Сабор прападобных айцоў Кіева-Пячэрскіх).

Рыгор Пячэрскі, які прыняў мучаніцкую смерць, шануецца як прападобнамучанік.

У іншых месцах Русі ў дамангольскі перыяд праславіліся прападобныя Аўрамій Смаленскі, Аўрамій Растоўскі, Мікіта Пераяслаўскі, Варлаам Хутынскі і Антоній Рымлянін.

Гл. таксама

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads