Енерал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Енерал — генеральны возны (лац.: generalis ministerialis), судовы выканаўца ў Вялікім Княствае Літоўскім у XVI—XVIII стст., возны, кампетэнцыя якога не абмяжоўвалася пэўным паветам, дзе ён быў прызначаны, але распаўсюджвалася на ўсё ваяводства і ўсю дзяржаву. У Статут 1558 года ўключаны адмысловы артыкул пра енерала (раздзел 4, арт. 104: «О ввозном, которого по латине зовуть енерал»). Паводле яго, у кожным павеце (ваяводстве) павінен быць адзін енерал з аселай шляхты, які ведаў старабеларускую мову. Прызначаўся енерал вялікім князем па прадстаўленні ваявод, судовых старостаў і мясцовай шляхты, прыносіў прысягу ў павятовым земскім судзе. Пры выкананні судовых абавязкаў па-за межамі свайго ваяводства павінен быў мець пры сабе сведак са шляхты, як і звычайны возны. У Жамойці з прычыны яе велічыні Статут дапускаў двух енералаў.
Remove ads
Літаратура
- Пазднякоў В. Енерал // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 215. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads