Ерней Копітар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ерней (Варфаламей) Копітар (славен. Jernej Bartol Kopitar; 21 жніўня 1780, Рэпне — 11 жніўня 1844, Вена) — славенскі лінгвіст, адзін з заснавальнікаў славістыкі.

Remove ads

Біяграфія

Скончыўшы гімназію ў Любляне, Копітар стаў гувернёрам у доме Зігмунда Цойза, а ў 1808 годзе пераехаў у Вену, дзе заняўся вывучэннем юрыспрудэнцыі, а таксама славянскіх моў. Працаваў у Венскай прыдворнай бібліятэцы бібліятэкарам, а пасля дырэктарам і цэнзарам па выданнях на новагрэчаскай і славянскіх мовах.

У 1808 году Копітар апублікаваў першую граматыку славенскай мовы, Slovnica slovanskega jezika na Kranjskem, Koroškem in Štajerskem («Граматыка славянскай мовы Краіны, Карынціі і Штырыі»). Ён таксама выдаў зборнік Glagolita Clozianus (1836), у які ўвайшлі так званыя «Брыжынскія (Фрэйзінгенскія) урыўкі» (славен. Brižinski spomeniki), найстаражытны вядомы тэкст на славенскай і першы тэкст, напісаны на славянскай мове лацінкай, з перакладам і каментарыямі. Высунуў тэорыю аб паннонскім паходжанні царкоўнаславянскай мовы, пасля адхіленая навуковай супольнасцю. Займаўся лексікаграфіяй, рэфармаваннем алфавіту, складаннем падручнікаў, зборам фальклору і асветніцкай дзейнасцю. Дзякуючы яго намаганням у 1817 годзе ў люблянскім ліцэі адкрылася кафедра славенскай мовы. Копітар падтрымліваў сяброўскія адносіны з Вукам Караджычам і дапамагаў яму ў працы над стварэннем літаратурнай сербскай мовы, нягледзячы на тое, што ў бытнасць цэнзарам Венскай бібліятэкі адмовіўся прапусціць кнігу Караджыча аб паразе Першага Сербскага паўстання. Копітар таксама ўпершыню адзначыў падабенства паміж няроднаснымі мовамі Балканаў.

Remove ads

Зноскі

1. http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/kopitar-jernej/ Праверана 30 жніўня 2022.
2. Slovenska biografijaZnanstvenoraziskovalni center Slovenske akademije znanosti in umetnosti. — ISSN 2350-5370

3. Dr. Constant v. Wurzbach Kopitar, Bartholomäus // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 12. — S. 437.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads