Ерэван (станцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ерэван (арм.: Երևան) — чыгуначная станцыя ў сталіцы Арменіі Ерэване на плошчы Давіда Сасунскага. Побач размешчаныя станцыя Ерэванскага метрапалітэна Сасунцы Давід, а таксама лакаматыўнае і вагоннае дэпо.
Remove ads
Гісторыя
У 1902 годзе праз Эрывань прайшла першая чыгуначная лінія, якая злучыла яе з Александропалем (Гюмры) і Тыфлісам, у 1908 годзе другая лінія злучыла горад з Джульфой і Персіяй[2]. Будынак вакзала пабудаваны ў 1956 годзе.
З 1993 па 2004 год вакзал станцыі Ерэван быў намаляваны на банкноце наміналам 10 армянскіх драм узору 1993 года.
31 ліпеня 2009 года на станцыі быў адкрыты музей чыгуначнага транспарту Арменіі[3].
- Будынак вакзала Эрывані ў 1902 годзе
- Вакзал станцыі Ерэван на банкноце наміналам 10 армянскіх драм (1993 г.)
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М.: Транспорт, 1981.
- Ереван (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads