Віцебскі павет (Расійская імперыя)
павет у Віцебскай губерні Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́цебскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў і БССР, існавала ў 1772—1924. Знаходзіўся на паўднёвым усходзе Віцебскай губерні. Цэнтр — Віцебск.
Remove ads
Гісторыя
Віцебскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 г. пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 г. павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 г. павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 г. — да Віцебскай.
У сакавіку 1924 г. у сувязі са скасаваннем Віцебскай губерні павет быў перададзены ў прамое падпарадкаванне Беларускай ССР і ў ліпені таго ж года скасаваны.
Remove ads
Насельніцтва
Па дадзеных перапісу 1897 ў павеце пражывала 177,4 тыс. чал.[1] У тым ліку беларусаў — 51,1 %; яўрэяў — 22,3 %; рускіх — 20,1 %; палякаў — 3,2 %; латышоў — 2,2 %. У павятовым горадзе Віцебску пражывала 65 871 чал., у заштатным Суражы — 2 731 чал.
Адміністрацыйны падзел
У 1866 г. павет падзяляўся на 15 валасцей [2]:
- Бабініцкая
- Веляшковіцкая
- Вымнянская
- Вярхоўская
- Жарэбыцкая
- Каралёўская
- Курынская
- Лескавіцкая
- Лосвідская
- Мішкаўская
- Старасельская
- Сялюцкая
- Храпавіцкая
- Шчэрбінская
- Янавіцкая
Ураднікі павета
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads