Ешыбот

вышэйшая навучальная ўстанова ў габрэяў From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ешыбот[1][кам. 1] (іўр.: יְשִׁיבָה, літаральна «сядзенне, пасяджэнне»; множны лік — іўр.: יְשִׁיבוֹת, ешыво́т) — яўрэйская вышэйшая рэлігійная навучальная ўстанова вывучэння Вуснага Закону, галоўным чынам Талмуда. У пэўныя часы ешыботы мелі таксама заканадаўчыя і судовыя функцыі. У апошнія стагоддзі ешыботы мелі таксама функцыі падрыхтоўкі вучоных да звання рабіна.

Побач паняцця «ешыва» (якое ўпершыню сустракаецца ў апакрыфічнай кнізе «Мудрасць Сірахава», 51:23, 29) для абазначэння гэтага інстытута ўжываліся, адпаведна яго функцыямі, назвы бэйт-мідраш (дом навучання), метыўта або мотва (па-арамейску — пасяджэнне), часам з вызначэннем раба́арам.: вялікае, значнае), бэйт-дын (дом суду), бэт-дын гадол (дом вялікага суду). Ешыботы, які ўзначальвалі так званыя «намеснікі» (насі) ў Эрэц-Ісраэль таксама называлася бэт-ва‘ад (дом сходу). Для абазначэння ешыботаў талмудычнага перыяду і перыяду гаонаў у еўрапейскіх мовах ужываецца паняцце «акадэмія».

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads