Еўдакія Георгіеўна Грыневіч
архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еўдакія Георгіеўна Грыневіч (17 снежня 1938, Ташкент) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1972).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Ташкенцкі політэхнічны інстытут у 1962 годзе, аспірантуру ў 1970 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Ташкента, з 1979 года — старшы навуковы супрацоўнік БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Удзельнічала ў распрацоўцы серыі блакаваных жылых дамоў для сяла, шматпавярховых жылых дамоў (1972—1976). Апублікавана больш 30 прац, у т.л.: «Некаторыя пытанні сістэмнай арганізацыі даследаванняў гарадскога асяроддзя» (1976), «Перадумовы фарміравання малапавярховых жылых структур павышанай шчыльнасці ў гарадах Беларусі» (1979), «Архітэктурна-планіровачная і тыпалагічная арганізацыя жылых тэрыторый гарадскіх паселішчаў» (1987, у аўтарскім калектыве), «Фарміраванне і развіццё комплексных тэрытарыяльных сістэм» (1987, у аўтарскім калектыве).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads