Еўсевій Нікамедыйскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Еўсевій Нікамедыйскі (грэч. Ευσέβιος ο Νικομηδείας; ? — 341) — архіепіскап канстанцінопальскі (339341), вучань Лукіяна Антыяхійскага, паслядоўнік Антыяхійскай багаслоўскай школы, заснаванай Лукіянам.

Хуткія факты Еўсевій Нікамедыйскі, 29-ы архіепіскап Канстанцінопальскі ...
Remove ads

Біяграфія

Быў епіскапам Берыта, затым, дзякуючы заступніцтву Канстанцыі, жонкі імператара Ліцынія і сястры імператара Канстанціна Вялікага, быў прызначаны епіскапам Нікамедыі, рэзідэнцыі імператара Ліцынія.

На Сусветным Нікейскім саборы ў 325 годзе выступаў абаронцам Арыя, з якім быў дружны ў юнацкасці, а пазней разам з епіскапам Еўсевіем Кесарыйскім быў главой прымірыцельнай партыі, члены якой па імі абодвух Еўсевіяў атрымалі назву еўсевіян. Пасля завяршэння сабору Еўсевій Нікамедыйскі адмовіўся адрачыся ад арыянства і быў разам з саўдзельнікамі адпраўлены імператарам у ссылку ў Галію.

У 328 годзе Еўсевій, Арый і іншыя арыяне былі вернутыя са ссылкі Канстанцінам, які выканаў перадсмяротную просьбу сваёй сястры Канстанцыі.

У 335 годзе прымаў актыўны ўдзел у працы Цірскага сабору, дзе ўзначаліў фракцыю «еўсевіян» — прыхільнікаў Арыя і праціўнікаў александрыйскага архіепіскапа Афанасія Вялікага

Разам з іншымі епіскапамі браў удзел у хрышчэнні імператара Канстанціна Вялікага, які ў 337 годзе памёр на яго кананічнай тэрыторыі ў прадмесці Нікамедыі.

У 340 годзе старшынстваваў на Гангрскім саборы, скліканым супраць ерасі Яўстафія, епіскапа Севастыйскага і яго паслядоўнікаў.

Па загадзе імператара Канстанцыя II кіраваў Антыяхійскім саборам 341 года, на якім ва Усходняй Рымскай імперыі ўмеранае арыянства было прызнана афіцыйным вучэннем.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads