Еўфроній
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еўфроній (стар.-грэч.: Ευφρόνιος) — старажытнагрэчаскі атычны вазапісец і ганчар канца VI — пачатку V стагоддзя да н.э., найбуйнейшы прадстаўнік «строгага стылю» і групы вазапісцаў-піянераў.


Магчыма, пачынаў працаваць у чорнафігурнай тэхніцы. У роспісах (з міфалагічнымі і жанравымі сюжэтамі) імкнуўся да перадачы складаных рухаў. Творы: кілікі «Бітва Геракла з Герыёнам», «Вершнік» (абодва — Дзяржаўны антычны збор, Мюнхен), кратар «Барацьба Геракла з Антэем», «Псіктар з гетэрамі» (Эрмітаж, Санкт-Пецярбург) і інш. Магчыма, Еўфроній — аўтар «Пелікі з ластаўкай».
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads