Ефрасіння Леанідаўна Бондарава
кіназнавец, кінакрытык, сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ефрасіння Леанідаўна Бондарава (25 лістапада 1922, Гапонава[d], Віцебская губерня — 30 чэрвеня 2011, Мінск) — беларускі кінакрытык. Доктар філалагічных навук (1977), прафесар (1982).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 25 лістапада 1922 года ў в. Гапонава Віцебскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Лёзненскі раён Віцебскай вобласці). Школьніцай пачала працаваць літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Ленінскі сцяг».
У 1949 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1948—1950 гадах — рэдактар-кансультант Міністэрства кінематаграфіі БССР, у 1951—1961 гадах — галоўны рэдактар па вытворчасці фільмаў Міністэрства культуры БССР, адначасова з 1953 года да 2006 года — выкладчык БДУ.
Памерла 30 чэрвеня 2011 года ў Мінску.
Remove ads
Навуковая праца
Даследавала праблемы беларускага кінамастацтва і публіцыстыкі, выступала як кінакрытык. Аўтар сцэнарыяў шэрагу дакументальных фільмаў, спецыяльных выпускаў кінахронікі, творчых партрэтаў дзеячаў кіно. Даследаванні вызначаюцца грунтоўнасцю аналізу, публіцыстычнасцю формы. Аўтар твораў «Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін» (1960), «Нарыс на экране» (1969, разам з Л. Шылавай), «У кадры і за кадрам» (1973), «Час, экран, крытыка» (1975) і інш[1].
Remove ads
Сям’я
- Муж — беларускі кінааператар, заслужаны дзеяч культуры Алег Ціханавіч Аўдзееў (1926—2025).
- Сын — беларускі кіназнавец, кінакрытык Ігар Алегавіч Аўдзееў (нар. 1959).
Узнагароды
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1977),
- Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1982),
- медаль «Ветэран працы»,
- ганаровы знак «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР,
- ганаровы знак «Выдатнік кінематаграфіі СССР»,
- медаль «За выдатны ўклад у развіццё беларускага кінематографа»,
- прэмія Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь (1994),
- прэмія Саюза кінематаграфістаў Рэспублікі Беларусь (1999).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads