Жабінка (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жабі́нка[1] — рака ў Беларусі, у Камянецкім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы).
Даўжыня ракі 25 км, з іх 18[2] км на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна. Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Пелішча Камянецкага раёна (да меліярацыі пачыналася ад вёскі Жыцін), вусце ў межах горада Жабінка. Цячэ па Прыбужскай раўніне. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Каля вёскі Сакалова Жабінкаўскага раёна працякае праз сажалкі рыбгаса «Сакалова». Высокая плынь на працягу 10 км называецца канал Жабінка.
Remove ads
Зноскі
- Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2021. Праверана 8 снежня 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads