Жавуніца (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жавуніца, Сташына — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці і Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Хуткія факты Жавуніца, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва балцкага паходжання[2].

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі таго ж паходжання мяркуюцца назвы дзесенскай ракі Жавінка, возера Жовін у басейне Бярэзіны[3].

Гідранімічныя аналагі — літоўскія гідронімы Žuvìnė (рака і возера), Žuvinta (рака), Žuvintas (возера)[4].

Ад літоўскага žuvis «рыба», žuvinis, žuvinas «рыбны», латышскага zuvs «рыба».

Фанетычна блізкі корань Жэв- у назвах рэк Жэведзь (Жоведзь), Жэведзь (Жэвеліха), Жэвень[5], якія непасрэдна блізкія да Жавінкі ў басейне Дзясны і маюць вядомыя ў балцкай гідраніміі пашыральнікі -d-, -n-, -l-.

Варыянтны да «рыбнага» кораня Žuv- корань Žuk- у назве верхняволжскай ракі Жукопа (< *Žuk-apė «Рыбная рака»)[6], у тапоніме Жукойні (> Žuk-ain-) на Павіллі. Ад таго ж балцкага žuv- «рыба», якое дало і прускае *zukas (> suckis), літоўскае žūklys «рыбак», žūklė «рыбалка»[7]. Далей да індаеўрапейскага *ğheu- «рыба»[8][9].

Назва ракі значыць «Рыбная (рака)».

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі 17 км, з іх 10[10] км на тэрыторыі Краснапольскага раёна. Плошча вадазбору 38 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 4 км у напрамку на поўнач ад вёскі Марынаполле[10]). Упадае ў Сож прыкладна за 6 км у напрамку на паўночны ўсход ад аграгарадка Ліцвінавічы (не даходзіць да Сажа, упадае ў возера Старыца[10]).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads