Жазеф Арцюр дэ Габіно
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жазеф Арцюр дэ Габіно (фр.: Joseph Arthur de Gobineau; 14 ліпеня 1816 — 13 кастрычніка 1882) — французскі сацыёлаг, этнолаг, антраполаг, пісьменнік, дыпламат, арыстакрат, кансерватар-манархіст.
Remove ads
Погляды
У сваёй галоўнай працы — «Нарыс аб няроўнасці чалавечых рас» (1853—1855) — дэ Габіно прапанаваў ідэю, адпаведна якой сацыяльная няроўнасць паміж народамі звязаная з іх біялагічнымі схільнасцямі (галоўным чынам псіхічнымі якасцямі). Род homo sapiens дэ Габіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную — сярод якіх найбольш здольная ў сацыяльным і культурным плане — белая (пасля яе — жоўтая).
Ядром усіх узніклых цывілізацый дэ Габіно называў арыяў — арыстакратычную белую падрасу — з якімі даследчык атаясамліваў індаеўрапейцаў. Паводле дэ Габіно арыі (індаеўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіравання ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацый тлумачыцца дэ Габіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўгенікі і змяшэннем арыяў з мясцовым насельніцтвам.
Такім чынам Жазеф Арцюр дэ Габіно з'яўляецца бацькам усіх расісцкіх тэорый, бо першым абгрунтаваў ідэю няроўнасці людзей па прычыне розніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біялагічна-расавых здольнасцей.
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
- Joseph Arthur de Gobineau // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Arthur de Gobineau // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Bibliothèque nationale de France Record #11905198w // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 13 сакавіка 2018.
- Гобино Жозеф Артюр де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads