Жалезны чалавек (міфалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жалезны чалавек — персанаж беларускай міфалогіі, вера ў якога існавала ў Цэнтральным Палессі (Жыткавіцкі раён). Часцей за ўсё выкарыстоўваўся як «страшыдла», якім палохалі дзяцей, каб тыя не хадзілі ў лес.
Апісанне
Волат, які жыве ў лесе ці ў балоце. Яго цела цалкам складаецца з жалеза. Ахоўвае свае ўладанні. Небяспечны для дзяцей.
Інтэрпрэтацыя
Уяўленне аб Жалезным чалавеку абумоўлена наяўнасцю ў беларускіх балотах пакладаў самародкавага жалеза. Некаторыя жалезныя самародкі маглі быць візуальна падобныя да чалавечай фігуры. Паколькі здабыча балотнага жалеза існавала ў Беларусі яшчэ да з'яўлення тут славян, можна меркаваць аб вельмі старажытным паходжанні вобраза Жалезнага чалавека.
У мастацкім рамане В. Казько «Неруш» Жалезны чалавек прадстаўлены ахоўнікам багацця роднай прыроды і супрацьстаіць несумленным меліяратарам, увасабляючы экалагічныя прынцыпы народа.
Remove ads
Літаратура
- Бараг Л. Г. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак: Сістэматычны паказальнік. Мн., 1978.
- Цыхун Г. Тры беларуска-балгарскія ізаглосы // Беларуская лінгвістыка. Вып. 46. Мн., 1996.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads