Жалудачак сэрца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жалудачак (лац.: ventriculus) — аддзел сэрца, у чалавека падзяляецца на правы і левы жалудачкі, якія атрымліваюць кроў з перадсэрдзяў і перапампоўваюць яе ў артэрыі. Аддзелены ад левага і правага перадсэрдзя мітральным і трыкуспідным клапанамі адпаведна, а ад артэрый — паўмесячнымі. Сценкамі жалудачкаў з'яўляецца найбольш тоўстая частка сардэчнай мышцы (міякарда), прычым са сталеннем чалавека сценка левага жалудачка патаўшчаецца нашмат больш з прычыны больш высокіх ціскаў, якія яна выпрабоўвае.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads