Жаўтапузік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жаўтапузік
Remove ads

Жаўтапу́зік, глушэц (Pseudopus apodus) — яшчарка сямейства Вераценніцавыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Даўжыня да 1,5 м, маса да 550 г. Верхняя частка цела бурая, брудна-бурая з аліўкавым або чырванавата-бурым адценнем, ніжняя — жоўта-бурая або мяснога колеру. Цела змеепадобнае, без ног (у самцоў захаваліся рудыменты задніх ног). Пад луской залягаюць касцявыя пласцінкі (астэадэрмы). Па баках цела глыбокая маршчына скуры, высланая дробнай луской.

Пашыраны ў Паўднёва-Заходняй Еўропе, Сярэдняй і Паўднёва-Заходняй Азіі. Жыве пераважна ў сухіх месцах, з густой расліннасцю. Кормяцца беспазваночнымі (пераважна насякомымі і малюскамі), дробнымі пазваночнымі.

Адкладваюць 8—10 яец.

Remove ads

Літаратура

  • Жаўтапузік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads