Жлобінская вуліца (Мінск)

Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia

Жлобінская вуліца (Мінск)map
Remove ads

Жлобінская вуліца — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў гонар горада Жлобін. Пачынаецца ад скрыжавання з Пухавіцкай вуліцай і ідзе прыкладна 400 м у тупік паралельна Любанскай вуліцы, перасякаючы вул. Сярова і Пірагова[1]. Нумарацыя цотнага боку ідзе ад дд. 6 да 12, а няцотнага — ад 7 да 15[1]. Жылыя дамы 7, 9 і 11 пабудаваны ў 1947-48 гг., а дамы 13 і 15 ў сярэдзіне 1950-х гг[2]. Яшчэ значнымі аб’ектамі вуліцы з’яўляюцца дом 6, пабудаваны ў 1977-78 гг., дзе знаходзяцца інтэрнат № 3 ААТ «Керамін» і бібліятэка, і дом 10, дзе размяшчаецца інтэрнат № 2 ААТ «Керамін» і пункт аховы правапарадку № 59[1][2].

Хуткія факты Жлобінская вуліца Мінск, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads