Жорж Санд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жорж Санд (фр.: George Sand, сапраўднае імя фр.: Amandine Aurore Lucile Dupin — Амандзіна Аўрора Люсіль Дзюпэн; 1 ліпеня 1804, Парыж — 8 чэрвеня 1876) — французская пісьменніца-празаік .
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Вучылася ў англійскім каталіцкім манастыры ў Парыжы. Аўтар раманаў, апавяданняў, п'ес і публіцыстычных тэкстаў. Яна не толькі прымае мужчынскі псеўданім, але пачынае з'яўляцца на публіцы ў мужчынскім адзенні. Сярод любімых мужчын Жорж Санд вылучаюцца кампазітары Франц Ліст і Фрыдэрык Шапен (14-гадовыя адносіны, апісаныя ў кнізе «Зіма на Маёрцы») і пісьменнікі Альфрэд дэ Мюсэ і Праспер Мерымэ. Вядома і шырокая перапіска з Густавам Флаберам.
Remove ads
Творчасць
Дэбютавала псіхалагічным раманам «Індыяна» (1832), у якім тэма жаночай эмансіпацыі цесна звязана з праблемай свабоды чалавека. У раманах «Валянціна» (1832), «Лелія» (1833), «Жак» (1834) у традыцыях байранізму і «нястрымнага рамантызму» абвясціла індывідуалістычны бунт як адзіны шлях у абнаўленні грамадства. На мяжы 1830-40-х г. захапілася ідэямі ўтапічнага і хрысціянскага сацыялізму. Аўтар сацыяльных раманаў «Мапра» (1837), «Вандроўны падмайстар» (1840), «Арас» (1841), «Млынар з Анжыбо» (1845), «Грэх пана Антуана» (1847), дылогіі «Кансуэла» (1842-43) і «Графіня Рудальштат» (1843-44). Дэмакратычныя погляды Жорж Санд выявіліся ў цыкле вясковых аповесцей («Чортава лужына», 1846; «Франсуа-знайдыш», 1847-48; «Маленькая Фадэта», 1848-49). Удзельніца рэвалюцыі 1848, пасля перамогі рэакцыі адышла ад палітыкі. Аўтар мемуараў «Гісторыя майго жыцця» (1854-55), шматлікіх раманаў, у т.л. «Снегавік» (1858), «Апошняе каханне» (1867) і інш. Аповесць «Франсія» (1872) пра гістарычныя падзеі 1812-14.
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 24 чэрвеня 2024.
- F. S. Sand, George // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 24. — P. 131–135.
- Санд // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 641–644.
- George Sand
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads