Жуль Жазеф Лефеўр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жуль Жазеф Лефеўр
Remove ads

Жуль Жазеф Лефеўр (фр.: Jules Joseph Lefebvre; 14 сакавіка 1834, Турнэ — 24 лютага 1912, Парыж) — французскі салонны мастак XIX стагоддзя, які спецыялізаваўся на маляванні прыгожых дзяўчын.

Хуткія факты Жуль Жазеф Лефеўр, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Атрымаў першапачатковую мастацкую адукацыю ў Амьене, быў потым вучнем Канье ў Парыжы і ўпершыню выступіў перад публікай на парыжскай Сусветнай выстаўцы 1855 года з мужчынскім партрэтам.

У 1861 годзе за карціну «Смерць Прыяма» атрымаў вялікую Рымскую прэмію, пасля чаго напісаў у Рыме карціны: «Юнак, які размалёўвае трагічную маску», «Даччынае каханне рымлянкі» (1864), «Пілігрымства ў кляштар Сакра-Спака, каля Субіяка» (1865), «Спячая маладая дзяўчына» (1865), «Німфа і Бахус-дзіцё» (1866) і «Папа Пій IX у Пятроўскім саборы» (1867).

Вярнуўшыся ў Парыж, неўзабаве заняў вельмі бачнае месца сярод французскіх мастакоў як таленавіты каларыст і вытанчаны, хоць і некалькі манерны малявальшчык, асабліва майстэрскі ў адлюстраванні жаночай прыгажосці і ў партрэтах. Лепшыя творы, выкананыя ім з часу прыезду яго з Рыма: «Ісціна», фігура голай маладой жанчыны, якая трымае над сваёй галавой прамяністы шар (1870; у Люксембургскім музеі ў Парыжы), «Страказа» (1872), «Магдаліна» (1876), «Пандора» (1877), «Мін’ёна» (1878), «Дыяна з німфамі, заспетая падчас купання» (1879), «Ф’ямета» (1881), «Ундзіна» (1881) і партрэты імператарскага прынца (1874), вікантэсы Мантэск’е і інш.

Remove ads

Зноскі

1. Departmental archives of Seine-et-Marne — 1796.

2. Jules Joseph Lefebvre // Departmental archives of Seine-et-Marne — 1796.

3. Jules Joseph Lefebvreministère de la Culture.

4. Léonore databaseministère de la Culture.

5. пасведчанне аб смерці

6. Catalog of the German National Library Праверана 11 красавіка 2024.

7. Le Figaro, Figaro / A. BrézetParis: Société du Figaro, 1912. — P. 3. — 322497 экз. — ISSN 0182-5852; 2496-8994

8. AGORHA — 2009. Праверана 1 красавіка 2019.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads