Жызель Паскаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жызель Паскаль
Remove ads

Жызель Паскаль (сапраўдныя імя і прозвішча — Жызель-Мары-Мадлен Талон) (фр.: Gisèle Pascal; 17 верасня 1921, Каны — 2 лютага 2007, Нім) — французская актрыса тэатра і кіно.

Хуткія факты Жызель Паскаль, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Італьянскага паходжання. Нарадзілася ў беднай сям’і. Скончыла курсы стэнаграфістак і пачала працаваць сакратаром. Наведвала школу танцаў. З 1941 года выступала ў тэатральнай трупе Клода Дафена.

У 1946 годзе ў яе быў раман з Івам Мантанам. У 1947 годзе — палюбоўніца князя Манака Рэнье III. Пасля таго, як у 1953 годзе ёй было пастаўлена няправільнае медыцынскае заключэнне аб тым, што Жызель не можа мець дзяцей, Рэнье III перапыніў з ёй адносіны.

Пасля гэтага ў Жызель быў раман з Гэры Куперам. У 1955 годзе яна выходзіць замуж за акцёра Рэймона Пелегрэна, у шлюбе з якім нарадзілася дачка — Паскаль Пелегрэн, цяпер актрыса.

Жызель памерла ад кровазліцця ў мозг ва ўзросце 85 гадоў. Пахавана на могілках г. Сіян-ла-Каскад (дэпартамент Вар).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads