Жэлацін
сумесь пептыдаў і бялкоў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жэлаці́н (фр.: gelatine, ад лац.: gelātus «замарожаны») — сталярны (касцяны) клей, празрыстая глейкая маса, якая ўяўляе сабой часткова гідралізаваны бялок калагену, што не мае колеру або мае жаўтлявае адценне. З'яўляецца прадуктам перапрацоўкі (дэнатурацыі) злучальнай тканкі жывёл (калагену).
Ужыванне
Жэлацін ужываюць у вытворчасці
- прадуктаў харчавання (гл. Жэлацін харчовы)
- фотаматэрыялаў (гл. Жэлацін фатаграфічны)
- фармацэўтычных лекавых формаў у выглядзе капсул (гл. Жэлацін, лекі)
- газет, часопісаў, грошай (уваходзіць у склад некаторых друкарскіх фарбаў)
- касметыкі.
- шароў для пейнтбола.
Ужываецца для падрыхтоўкі кардона і палатна пры маляванні маслам.
Заменнікі
Пры вытворчасці харчовых прадуктаў замест жэлаціну могуць выкарыстоўвацца раслінныя жэлеўтваральнікі:
- Пекцін
- Агар-агар
Гл. таксама
- Харчовыя дабаўкі
- Сталярны клей
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads