Жамайцкае ўзвышша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жамайцкае ўзвышша
Remove ads

Жамайцкае ўзвышша (літ.: Žemaičių aukštuma) знаходзіцца на захадзе Літвы, у басейнах рэк Вянта, Юра, Мінія і Дубіса. Найвышэйшы пункт — гара Мядзвегаліс  (літ.) (234,6 м).

Thumb
Ландшафт Жамойці — вёска Лопайчай (Рэтаўскае самакіраванне). 2009 г.

Складзенае з глін, пяскоў, мергеляў. Характэрны згладжаны марэнна-ўзгорысты рэльеф. Заходнія схілы адрозніваюцца хвалістай паверхняй і паступова ўзнімаюцца над прыморскай нізінай. Цэнтральная, водападзельная частка мае ўзгорыстую паверхню, з марэннымі градамі, выцягнутымі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, катлавінамі з азёрамі і балотамі. На ўсходзе паверхня пераходзіць у Сярэднелітоўскую нізіну.

Клімат вільготны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў на заходніх (наветраных) схілах найбольшая ў Літве — 800—900 мм у год, на ўсходніх схілах — каля 600 мм ападкаў.

Распаўсюджаны хвойныя і мяшаныя лясы, лугі, паша, ралля. Лясістасць складае 10—15%, дасягае 30% у флювіягляцыяльнай катлавіне і ваколіцах возера Плацялей.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads