Жэнна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жэ́нна[2][3][4] — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 28 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, на поўдзень ад вёскі Усая, у басейне ракі Тураўлянка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.

Хуткія факты Жэнна, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,57 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 25 м, сярэдняя — 6,8 м. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Аб’ём вады ў возеры 3,94 млн м³. Плошча вадазбору 10,9 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу, крыху выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень[4]. Схілы катлавіны вышынёй 15—25 м (на поўначы і ўсходзе 5—8 м), пад лесам і хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыбіні 6—8 м пясчанае, ніжэй ілістае, займае каля 7 %[4] плошчы возера. Мінералізацыя вады каля 100 мг/л, празрыстасць 3 м[4]. Возера мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, слабапраточнае[4]. На паўднёвым усходзе ўпадае ручай (пратока) з возера Лешна, на паўднёвым захадзе выцякае ручай у возера Крывое. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 20 м.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads