Жэрар дэ Нерваль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жэрар дэ Нерваль
Remove ads

Жэрар дэ Нерваль (фр.: Gérard de Nerval; сапр. — Жэрар Лабруні (фр.: Gérard Labrunie); 22 мая 1808, Парыж — 26 студзеня 1855, тамсама) — французскі паэт-рамантык.

Хуткія факты Жэрар дэ Нерваль, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Жэрар Лабруні нарадзіўся ў сям’і хірурга напалеонаўскай арміі. Калі будучаму пісьменніку было два гады, яго маці памерла ў Сілезіі, дзе знаходзілася тады разам з мужам-ваенным. Хлопчыка выхоўваў дзядзька з боку маці, Антуан Бушэ, але калі ў 1814 вярнуўся з вайны бацька Жэрара, хлопчыка адправілі да яго ў Парыж.

У 1841 ў паэта здарыўся першы нервовы прыпадак. Апошнія гады яго жыцця былі азмрочаныя нястачай і псіхічнай хваробай, ён скончыў жыццё самагубствам, павесіўшыся ў адным з парыжскіх завулкаў. Пахаваны на могілках Пэр-Лашэз.

Remove ads

Творчасць

Знакамітым Жэрар дэ Нерваль зрабіўся пасля таго, як пераклаў «Фаўста» Гётэ ў 1828 годзе. Гэты пераклад быў ухвалены І. Гётэ і пасля паўплываў на Г. Берліёза, стваральніка сімфоніі «Пракляцце Фаўста» (La Damnation de Faust). Таксама перакладаў вершы Г. Гайнэ, Шылера, Клопштака, Бюргера. Напісаў некалькі зборнікаў гістарычна-літаратурных артыкулаў, у т.л. «Эцюды пра нямецкіх паэтаў» (Études sur les poètes allemands, 1830).

Паэзію Ж. дэ Нерваля можна ахарактарызаваць як рамантычны дэізм, духоўны свет цікавіць паэта значна больш за свет матэрыяльны. Спачатку ён вітаў Чэрвеньскую рэвалюцыю, але яго напалохаў грамадскі рух, які пашырыўся пасля, і ён расчараваўся ў рэвалюцыі. З надыходам рэакцыі трапіў пад уплыў «галантнай», ці «залатой» багемы Тэафіля Гацье, лозунгам якой было «мастацтва дзеля мастацтва». У канцы 1830-х прыйшоў да думкі пра поўную бясплённасць сацыяльна-палітычнай барацьбы (драма «Léo Burckart», 1839). У многім Жэрар дэ Нерваль — папярэднік французскіх сімвалістаў, яго творчасць высока цанілі таксама сюррэалісты.

Пакінуў некалькі зборнікаў вершаў: «Нямецкія вершы» (Poésies allemandes, 1830), «Галантная багема» (La bohême galante, 1855), шэраг гістарычных драмаў і оперных лібрэта: «Пракляцце Фаўста» (La damnation de Faust, 1846), некалькі аповесцяў: зборнік «Дочкі агню» (Les filles de feu, 1854). Эратызм, фантастыка і культ мастацтва дзеля мастацтва былі для Ж. дэ Нерваля, на якога моцна паўплываў нямецкі рамантызм, формай вызвалення ад зямной рэчаіснасці.

Падарожжы па Усходзе і Германіі апісаныя ў кнігах «Сцэны ўсходняга жыцця» (Scènes de la vie orientale, 1848), «Падарожжа на Усход» (Voyage en Orient, 1851), «Ларэлея» (Loreley, 1852).

Remove ads

Зноскі

1. Gerard de Nerval // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Gérard de Nerval // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Catalog of the German National Library Праверана 10 красавіка 2025.

4. Gérard de Nerval // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads