Жэрэмі Менез

французскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Жэрэмі Менез
Remove ads

Жэрэмі Менез (фр.: Jérémy Ménez; нар. 7 мая 1987, Ланжумо) — французскі футбаліст, нападнік (можа таксама згуляць на пазіцыі атакавалага паўабаронцы). Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2010—2013).

Хуткія факты Жэрэмі Менез, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Менез пачынаў сваю кар’еру ў «Сашо». Першы кантракт з клубам ён падпісаў у 16 гадоў. Дэбютаваў у Лізе 1 27 жніўня 2004 года, у матчы супраць «Аяча».

22 студзеня 2006 года Менез заявіў пра сябе ў поўны голас, зрабіўшы хет-трык у матчы з «Бардо», стаўшы самым юным аўтарам хет-трыка за ўсю гісторыю Лігі 1. Неўзабаве ён быў прызнаны найлепшым іграком месяца. З-за выдатнай тэхнікі, маладога іграка параўноўваюць з Зінедзінам Зіданам.

Сезон 2006/07 Менез пачынае ўжо ў складзе «Манака». Кіраўніцтва «манегаскаў» бачыла ў ім «новага» Людавіка Жулі. Неўзабаве іграком зацікавіўся міланскі «Інтэр», але клубы не сышліся ў кошце іграка.

У канцы жніўня 2008 года Менез перайшоў у «Рому». Свой першы гол за «Рому» Жэрэмі забіў 6 снежня 2008 года, у матчы супраць «К’ева».

25 ліпеня 2011 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Пары Сен-Жэрмен», у складзе якога стаў двухразовым чэмпіёнам Францыі. У чэрвені 2014 года зноў апынуўся ў Італіі, стаўшы іграком «Мілана». 1 жніўня 2016 года перайшоў у «Бардо».

9 чэрвеня 2017 года было абвешчана ба падпісанні нападнікам трохгадовага канкракта з турэцкім клубам «Антальяспор»[4]. У студзені 2018 года, пакінуўшы «Антальяспор» з-за фінансавых праблем, перайшоў у мексіканскі клуб «Амерыка»[5]. У жніўні 2018 года атрымаў траўму і выбыў да канца года.

У жніўні 2019 года пакінуў «Амерыку», а ў верасні вярнуўся ў Францыю, падпісаўшы кантракт з «Парыжам» да канца сезона[6]. У чэрвені 2020 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовы кантракт з «Рэджынай». Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022/23.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Францыі розных узростаў. 5 жніўня 2010 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі ў таварыскім матчы супраць Нарвегіі (1:2). Прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы 2012, дзе 15 чэрвеня адначыўся голам у браму Украіны (2:0).

Дасягненні

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Амерыка»:

  • Чэмпіён Мексікі: 2018 (а)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads