Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаmap
Remove ads

Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — адзіны натуральна-гістарычны музей падобнага профілю ў Беларусі. Тут захаваліся дарэвалюцыйныя заалагічныя аб’екты, маюцца ўнікальныя экспанаты, сабраныя выпускнікамі біялагічнага факультэта і супрацоўнікамі музея ў розных экспедыцыях і паездках.

Хуткія факты Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Профіль ...
Remove ads

Гісторыя

Заалагічны музей біялагічнага факультэта БДУ быў створаны ў 1921 г. па ініцыятыве загадчыка кафедры заалогіі прафесара А. У. Фядзюшына.

Калекцыя

Thumb
Экспазіцыя птушак
Thumb
Экспазіцыя сысуноў

У цяперашні час калекцыйны фонд музея з’яўляецца самым буйным у рэспубліцы зборам заалагічных аб’ектаў (чучал, кладак птушак, прэпаратаў, астэалагічных і іншых матэрыялаў як хрыбетнікаў, так і беспазваночных жывёл), агульным лікам больш за 102 тыс. адзінак захоўвання. Навуковыя калекцыі музея захоўваюцца ў спецыяльных сучасных памяшканнях агульнай плошчай 980 м². У складзе заалагічных калекцый знаходзіцца 260 відаў, занесеных у Чырвоныя кнігі краін СНД і свету.

За апошняе дзесяцігоддзе[калі?] экспазіцыйны фонд папоўніўся такімі рэдкімі відамі, як чырвоны воўк, вандроўны альбатрос  (руск.), страусы, гіяцынтавыя ара  (руск.), шымпанзэ, а таксама шматлікімі трапічнымі насякомымі і шэрагам іншых экспанатаў, якія ў натуральна-гістарычных музеях Беларусі адсутнічаюць. Акрамя таго, музей мае значную колькасць выкапняў даўно зніклых жывёл, напрыклад, фрагменты шкілета выкапнёвага слана (адзінай знаходкі ў Беларусі), выяўленыя ў 2006 г. пры будаўніцтве Мінскага метрапалітэна. Таксама тут сканцэнтраваны серыі новых для навукі відаў, захоўваюцца ўнікальныя заалагічныя экспанаты XIXXX ст., а таксама ўнікальныя альбіносы і храмісты з ненатуральнай афарбоўкай покрываў. Асноўны фонд музея штогод папаўняецца новымі паступленнямі, сярэднегадавы тэмп росту складае 1100 адзінак захоўвання.

Remove ads

Папулярызатарская дзейнасць

На працягу ўсяго перыяду існавання Заалагічны музей праводзіць вялікую працу па папулярызацыі ідэй аховы прыроды, функцыянуе як цэнтр асветы ў экалагічнай сферы. Музей карыстаецца папулярнасцю сярод насельніцтва — жыхароў горада і гасцей сталіцы. Штогод яго наведваюць каля 10 тыс. чалавек. Сярод наведвальнікаў не толькі навучэнцы і студэнты, але і навуковыя супрацоўнікі з шэрагу замежных краін.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads