Завіруха (песня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Завіруха» — папулярная беларускамоўная песня кампазітара Эдуарда Ханка на верш «Снежная імпрэсія» Генадзя Бураўкіна[1][2]. Вядомая ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Верасы», а пасля — дуэта Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню прагучала на Цэнтральным тэлебачанні у 1982 годзе. Паводле некаторых крыніц мелодыя нарадзілася ўзімку, калі Ханок ехаў з кніжкай Бураўкіна ў аўтобусе «Брэст — Мінск»[3]. Аднак сам Ханок прыгадваў, што мелодыя нарадзілася ў Мінску[4]:
![]() |
«Памятаю, ехаў з Філармоніі ў Тэатр музкамедыі, на вуліцы была завіруха, на каленях ляжаў аркуш з вершамі Бураўкіна. Так і нарадзілася мелодыя». | ![]() |
У красавіку 2017 года Эдуард Ханок забараніў, у сувязі з непавагай да яго асобы і грубымі парушэннямі яго аўтарскіх правоў[5], дуэту Ціхановіча (памёр у канцы студзеня таго ж года) і Паплаўскай выконваць песні «Завіруха», «Счастливый случай», «Я у бабушки живу» і «Малиновки заслыша голосок»[6]. Па словах Паплаўскай, Ханок запатрабаваў ад яе 25 000 долараў выплат за выкарыстанне яго песень, прыгразіўшы судом[7].
Новы ўсплёск папулярнасці песня набыла ў канцы 2023 года, калі беларускі гурт NaviBand запісаў 30-секундны кавер на яе, які завірусіўся ў TikTok[8][9].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads