Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская (нар. 25 красавіка 1949, дэ-юрэ 1 мая, в. Далідавічы, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі кампазітар, эстрадная спявачка. Заслужаны артыст Беларусі (1991). Народны артыст Беларусі (2006).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 25 красавіка 1949 года ў в. Далідавічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Бацька — Канстанцін Паплаўскі. Скончыла Беларускую кансерваторыю па класах фартэпіяна (1972) і кампазіцыі (1988). З 1971 года — артыстка ВІА «Верасы», з 1987 года — салістка-вакалістка Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. Стваральнік і кіраўнік (разам з мужам Аляксандрам Ціхановічам) першага ў Беларусі Тэатра песні (1988) і творчай студыі пры ім. Выступае (з Ціхановічам) у складзе эстрадна-вакальнага дуэта[3]. Аўтар кантаты «Сын зямлі», сімфанічнай паэмы, цыкла прэлюдый, санаты, дзіцячых п'ес для фартэпіяна, хароў, рамансаў, эстрадных песень, шматлікіх апрацовак і аранжыровак беларускага песеннага фальклору.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2006 года № 185 за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, захаванне і прапаганду лепшых музычных традыцый Ядвізе Паплаўскай і яе мужу Аляксандру Ціхановічу прысвоены званні «Народны артыст Беларусі».
Remove ads
Зноскі
- Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads