Заканадаўчы Юань
Заканадаўчы орган Тайваня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заканадаўчы Юань — аднапалатны заканадаўчы орган Кітайскай Рэспублікі (Тайвань), знаходзіцца ў горадзе Тайбэй. Ён складаецца са 113 членаў, якія выбіраюцца прамым народным галасаваннем на пяцігадовы тэрмін па паралельнай систэме. Заканадаўчы Юань з’яўляецца адным з пяці органаў улады (院 yuàn, «установы») у адпаведнасці с Канстытуцыяй Кітайскай Рэспублікі і трыма народнымі прынцыпамі Сунь Ятсена.
Да канстытуцыйных рэформаў у 1990-х Заканадаўчы Юань з’яўляўся ніжняй палатай, і разам з Нацыянальнай Асамблеяй (сярэдняй палатай) і Кантрольным Юанем (верхняй палатай) складалі трохпалатны парламент. Цяпер дзеянне Нацыянальнай Асамблеі прыпынена, а Кантрольны Юань быў выведзены з заканадаўчай сістэмы.
Remove ads
Склад
Пачынаючы з парламенцкіх выбараў 2008 года, у сілу ўступілі змены ў канстытуцыю 2005 года. Заканадаўчы Юань стаў складацца са 113 членаў, раней — 225, якія выбіраюцца раз у чатыры гады, пры гэтым:
- 74 члены выбіраюцца сістэмай адноснай большасці;
- 34 члены выбіраюцца па партыйных спісах;
- 6 месцаў зарэзерваваныя за прадстаўнікамі карэнных народаў Тайваня.
Remove ads
Функцыі
Паўнамоцтвы
Як і парламенты іншых краін, Заканадаўчы Юань, у адпаведнасці з дзеючымі папраўкамі ў канстытуцыю, валодае наступнымі паўнамоцтвамі:
- прымае законы і зацвярджае рэспубліканскі бюджэт, дагаворы і надзвычайныя ўказы прэзідэнта;
- інтэрпеляцыя дзяржаўных чыноўнікаў;
- ініцыяваць вотум недаверу выканаўчаму юаню;
- зацвярджае прызначэнні ў Экзаменацыйны Юань, Кантрольны Юань і Судовы Юань, Нацыянальную камісію па сувязі, Камісію па сумленным гандлі, Цэнтральную выбарчую камісію і прызначае Генеральнага пракурора;
- ініцыюе імпічмент прэзідэнта або віцэ-прэзідэнта;
- ініцыюе змены ў канстытуцыі, якія павінны быць вынесены на рэферэндум.
Іншыя дзяржаўныя органы ўпаўнаважаны прапаноўваць законапраекты ў Заканадаўчы юань. Законапраекты, прапанаваныя ў Заканадаўчы юань, павінны быць падпісаны пэўнай колькасцю заканадаўцаў. Пасля гэтага, ён праходзіць працэс трох чытанняў.
Камітэты пры Заканадаўчым Юані
- Пастаянныя камітэты
- Камітэт унутранага кіравання
- Камітэт сацыяльнага забеспячэння і абароны навакольнага асяроддзя
- Камітэт судовых і арганічных законаў і статутаў
- Транспартны камітэт
- Камітэт адукацыі і культуры
- Фінансавы камітэт
- Камітэт эканомікі
- Камітэт замежнай і нацыянальнай абароны
- Спецыяльныя камітэты
- Працэдурны камітэт
- Камітэт па праверцы выдаткаў
- Камітэт па папраўках да Канстытуцыі
- Дысцыплінарны камітэт
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads