Тайбэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тайбэ́й[4] — сталіца Тайваня (уладамі Тайваня афіцыйна завецца «месцам часовага знаходжання ўрада Рэспублікі Кітай на час камуністычнага мяцяжу»). З пункта гледжання кіраўніцтва КНР Тайбэй — сталіца правінцыі Тайвань у складзе КНР. Насельніцтва 2 630 191 чал. (чэрвень 2008).
Remove ads
Гісторыя
У пачатку XVII стагоддзя на тэрыторыі сучаснага Тайбэя існавалі 3 паселішчы, якія ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя ператварыліся ў гандлёвы цэнтр. 3 1875 года горад. Пасля ўтварэння асобнай правінцыі Тайвань — рэзідэнцыя губернатара, з 1891 года — сталіца правінцыі. У час японскага каланіяльнага панавання (1895—1945) перайменаваны у Тайхоку, тут знаходзілася рэзідэнцыя японскага губернатара. Пасля аднаўлення кітайскага суверэнітэту над Тайванем (1945) — цэнтр яго правінцыі. 3 1949 года ў Тайбэі размясціўся ўрад Кітайскай Рэспублікі (пасля паражэння ў грамадзянскай вайне з кітайскімі камуністамі ў мацерыковым Кітаі), у 1958 года афіцыйна абвешчаны месцам яго знаходжання. У 1967 годзе вылучаны ў асобны адміністрацыйны раён пад кіраваннем цэнтральнага ўрада.
Remove ads
Геаграфія
Тайбэй размешчаны ў паўночнай частцы вострава Тайвань і акружаны аднайменным раёнам. Горад знаходзіцца ў горнай мясцовасці, і з трох бакоў — з паўночнай, паўднёвай і ўсходняй — яго атачаюць горы.
Экакоміка
Тайбэй — найважнейшы транспартны цэнтр Тайваня, дзе сходзяцца асноўныя чыгункі, кіроўныя на паўднёвы ўсход, у бок порта Дзілун, і на поўдзень, у бок горада Гаасюн, а таксама новая лінія хуткаснай чыгункі Тайбэй — Гаасюн, уведзеная ў эксплуатацыю ў студзені 2007 года. У 2003 годзе ў Тайбэі быў пабудаваны адзін з самых высокіх небаскробаў свету — Тайбэй 101.
Горад абслугоўваюць 2 аэрапорты — міжнародны Тааюань, размешчаны ў раёне Тааюань, і ўнутраных ліній Сунгшан, а таксама марскі порт Дзілун на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы вострава.
Горад Тайбэй — найважнейшы адукацыйны і ўніверсітэцкі цэнтр Тайваня. Сярод вучэбных устаноў найболей вядомы Тайванскі дзяржаўны ўніверсітэт. Тайбэй — таксама найбуйнейшы цэнтр сродкаў масавай інфармацыі Тайваня.
Гарады-пабрацімы
Індыянапаліс, ЗША (1978)[5]
Аклахома-Сіці, ЗША (1981)[6][5]
Асунсьён, Парагвай (1987)[5]
Атланта, ЗША (1979)[5]
Банджул, Гамбія (1997)[5]
Бельмапан, Беліз (2019)[5]
Бостан, ЗША (1996)[5]
Бісау, Гвінея-Бісау (1997)[5]
Варшава, Польшча (1995)[5]
Версаль, Францыя (1986)[5]
Вільня, Літва (28 мая 1998)[7][8][…]
Гватэмала, Гватэмала (1998)[5]
Голд-Кост, Аўстралія (1982)[5]
Гуам, ЗША (1973)[5]
Дакар, Сенегал (1997)[5]
Далас, ЗША (18 лістапада 1996)[7][9]
Джыда, Саудаўская Аравія (1978)[5]
Кастры, Сент-Люсія (2018)[5]
Катану, Бенін (1967)[5]
Кесан-Сіці, Філіпіны (1968)[5]
Кліўленд, ЗША (1975)[5]
Кіеў, Украіна (30 сакавіка 2023)[10]
Кіта, Эквадор (2016)[5]
Ла-Пас, Балівія (1997)[5]
Ламэ, Тога (1966)[5]
Лос-Анджэлес, ЗША (1979)[5]
Лілонгвэ, Малаві (1984)[5]
Ліма, Перу (2020)[5]
Маджура, Маршалавы Астравы (1999)[5]
Манагуа, Нікарагуа (1992)[5]
Манровія, Ліберыя (1998)[5]
Маніла, Філіпіны (1966)[5]
Маршал, ЗША (1978)[5]
Мбабанэ, Эсваціні (1997)[5]
Панама, Панама (1989)[5]
Перт[d], Аўстралія (1999)[11]
Прага, Чэхія (2020)[5]
Прэторыя, ПАР (1983)[5]
Рыга, Латвія (2001)[5]
Сан-Нікалас-дэ-лос-Гарса[d], Мексіка (1997)[5]
Сан-Сальвадор, Сальвадор (1993)[5]
Сан-Францыска, ЗША (2 лютага 1970)[7]
Сан-Хасэ, Коста-Рыка (1984)[5]
Санта-Дамінга, Дамініканская Рэспубліка (1970)[5]
Сеул, Паўднёвая Карэя (1968)[5]
Тэгу, Паўднёвая Карэя (4 лістапада 2010)[7][12]
Тэгусігальпа, Гандурас (1974)[5]
Уагадугу, Буркіна-Фасо (2008)[5]
Улан-Батар, Манголія (1997)[5]
Улан-Удэ, Расія (1996)[13][5]
Фінікс, ЗША (1979)[5]
Х’юстан, ЗША (1961)[14]
Яганэсбург, ПАР (1982)[5]
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads