Закозель

аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Закозельmap
Remove ads

Зако́зель[2] (трансліт.: Zakozieĺ, руск.: Закозель) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Закозельскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Драгічын, за 118 км ад Брэста[3].

Гісторыя

У XVIII ст. гэтыя землі атрымала палеская галіна роду Ажэшкаў. У XIX ст., калі гаспадаром маёнтка быў Нікамід Ажэшка, тут паўстаў сядзібны дом, парк плошчай 30 гектараў і капліца-пахавальня, збудаваная ў 1839 г. у неагатычным стылі па праекце Францішка Яшчалда, які таксама ўдзельнічаў у стварэнні палаца Пуслоўскіх у Косаве.

Згодна з некаторымі сцвярджэннямі, у капліцы пасля падаўлення паўстання 1863—64 гг. хаваўся нейкі час Рамуальд Траўгут, што ўзначальваў Кобрынскі паўстанцкі атрад. Калі яго пошукі пакрысе пачалі сціхаць, Эліза Ажэшка вывезла яго ў Польшчу.

Пасля падаўлення паўстання мужа Элізы Ажэшка — Пятра саслалі ў Пермскую губерню, маёнтак у Людвінове, што недалёка, канфіскавалі. У 1893 г. Закозель перайшоў графіні Бабрынскай, якая ўпарадкавала маёнтак, а капліцу пакінула ў нязменным стане.

З 1970 года цэнтр сельсавета[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1997 год — 767 жыхароў, 310 двароў[3].

Славутасці

Thumb
Капліца-пахавальня Ажэшкаў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads