Законы Кеплера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зако́ны Ке́плера — тры законы, якія апісваюць рух планет Сонечнай сістэмы. Эксперыментальна адкрыты ў пачатку XVII ст. нямецкім астраномам Іаганам Кеплерам на падставе аналізу назіранняў Ціха Браге.
З пэўнымі папраўкамі, законы Кеплера ўжывальныя для апісання руху любых нябесных цел пад дзеяннем гравітацыі. Законы Кеплера былі адкрыты эмпірычным шляхам, але яны даказваюцца матэматычна на аснове законаў Ньютана і закона сусветнага прыцягнення, якія былі адкрыты пазней. Для іх устанаўлення І. Ньютанам законы Кеплера адыгралі значную ролю[1].
Remove ads
Першы закон Кеплера

Планеты рухаюцца па эліпсах, у адным з фокусаў якога знаходзіцца Сонца.
Форма эліпса і ступень яго падабенства з акружнасцю характарызуецца дачыненнем , дзе — адлегласць ад цэнтра эліпса да яго фокуса (факальная адлегласць), — вялікая паўвось. Велічыня завецца эксцэнтрысітэтам эліпса. Пры эліпс ператвараецца ў акружнасць. Калі , то эліпс ператвараецца ў простую.
Remove ads
Другі закон Кеплера

За роўныя адрэзкі часу радыус-вектар планеты выпісвае фігуры аднолькавай плошчы.
Трэці закон Кеплера

Квадраты сідэрычных перыядаў абарачэння дзвюх планет суадносяцца як кубы вялікіх паўвосей іх арбіт.
,
дзе і — перыяды звароту дзвюх планет вакол Сонца, а і — даўжыні вялікіх паўвосяў іх арбіт. Гэта фіксуе сувязь паміж адлегласцю планет ад Сонца і іх арбітальнымі перыядамі. Цверджанне справядлівае таксама для спадарожнікаў.
Ньютан удакладніў закон, звязаўшы яго з масай.
,
дзе — маса Сонца, і — масы планет.
Заўважым, што
Remove ads
Гісторыя
Першыя два законы апублікаваны ў 1609, трэці — у 1619 годзе[1].
На аснове адкрытых законаў пасля шматгадовых вылічэнняў у 1627 годзе Кеплер склаў табліцы, па якіх можна было знайсці на небе становішча кожнай планеты ў любы момант часу.
У наступнай табліцы прыведзены дадзеныя, выкарыстаныя Кеплерам для эмпірычнага вывядзення яго закона:
Для параўнання, вось сучасныя ацэнкі:
Remove ads
Зноскі
- Физическая энциклопедия. Т. 2. Добротность — Магнитооптика / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — 702 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-061-4. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads