Залатая Ліцера

беларуская літаратурная прэмія (2005) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Залатая Ліцера (Залатая Літара) — штогадовая прэмія беларускага Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Арганізатар прэміі — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Аўтар памятнага знаку прэміі — скульптар Аляксандр Фінскі[1].

Хуткія факты Залатая Ліцера, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Прэміяй адзначаюцца найлепшыя працы грамадска-палітычнай, эканамічнай, спартыўнай і культурнай тэматыкі, а таксама рэпарцёры, фотакарэспандэнты і блогеры[2].

Узнагароджваюць у больш за 20 намінацыях, падзеленых на групы: для рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ і інфармагенцтваў; раённых, гарадскіх і шматтыражных друкаваных СМІ, а таксама паасобку агульныя і персанальныя намінацыі. Журы таксама вызначае ўладальнікаў Гран-пры за найлепшы творчы праект года раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ і рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармагенцтваў адпаведна.

У сярэднім на журналісцкае спаборніцтва штогод прыходзіць каля 250 заявак[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2019. Праверана 4 мая 2019.
  2. Названы имена победителей Национального конкурса «Золотая литера» (руск.)(недаступная спасылка). СТБ (23 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2015. Праверана 13 сакавіка 2015.
  3. В Беларуси стартовал конкурс печатных СМИ «Золотая Литера-2012» (руск.). БелаПАН (21 сакавіка 2013). Праверана 13 сакавіка 2015.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads