Залог Пяцілеткі
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зало́г Пяціле́ткі[1] (трансліт.: Zaloh Piacilietki, руск.: Залог Пятилетки; да 1930-х — Заракочча) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 30 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 85 км ад Мінска, 11 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Суцёнка.
Remove ads
Гісторыя
У пачатку 1930-х гадоў на месцы хутароў Заракочча створаны саўгас «Залог пяцілеткі», былі кузня і малочны завод.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі. У часе карных аперацый нямецкіх войскаў вёска была часткова спаленая. Пасля вайны вёска адноўленая.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета (у 2003—2013 гадах яго цэнтр)[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1960 год — 645 жыхароў
- 1971 год — 191 двор, 406 жыхароў
- 2002 год — 180 двароў, 384 жыхары
- 2007 год — 158 двароў, 350 жыхароў
- 2010 год — 159 гаспадарак, 332 жыхары
- 2012 год — 152 гаспадаркі, 304 жыхары
- 2019 год — 238 жыхароў[3]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads